Дзіда або кап’ё — колючая, кідальная, або ўдарна-сякучая дрэўкавая, халодная зброя пяхоты і кавалерыі. выкарыстоўвалася са старажытнасці ў паляванні на жывёлу, птушку, рыбу (осці, гарпуны), ў вайнах, турнірах, сігналізацыі на полі бою і ў сімвалічнай рэпрэзентацыі. У залежнасці ад прызначэння даўжыня дзіды складала ад 2 да 4 метраў. Дзіды падзяляліся на кідальныя і цяжкія-ударныя, апошнія прызначаліся для блізкага бою. Вядомыя з палеаліту. Са з’яўленнем лука перасталі быць асноўнай зброяй палявання але засталіся ва ўжытку і розных мадыфікацыях пад розныя задачы.
Першага піку свайго вайсковага выкарыстання пяхотныя даўгія ўдарныя дзіды дасягнулі ў македонскіх фалангах. У рымскай арміі пяхотныя легіёны выкарыстоўвалі дзіды рознай даўжыні і цяжкасці. Кавалерыйскія коп’і выкарыстоўвалі цяжкія легіёны вершнікаў, якія з’явіліся толькі ў V ст. і капіравалі «варвараў», «парфян» ці «германскую кавалерыю». Вынаходніцтва стрэмя дазволіла павялічыць масу і эфектыўнасць кавалерыі у тым ліку пры выкарыстанні даўгіх дзід («копій», «дрэваў» або «спісаў» паводле славянскіх назваў). Усе Сярэднявечча таранны удар капійнай кавалерыі быў асноўным метадам вырашэння палявых бітваў, асабліва калі сутыкалася цяжкаўзброеннае рыцарства з пяхотай, у апошняй доўга было мала аргументаў нешта супрацьпаставіць.
Звычайная дзіда складаецца з драўлянага тронка і металічнага наканечніка (грота), яго формы былі вельмі разнастайнымі (але не больш за 50 см даўжыні). Грот мацуецца да дрэва ўтулкай. З супрацьлеглага ад наканечніка боку тронка у некаторых дзідах знаходзіцца «ток» або «ўток» — канцавік які дазваляў або ўтыкнуці дзіду у зямлю, або ахоўваў ад канец рашчаплення, або балансаваў вагу і дазваляў з каня пацэліць.
Наканечнікі старажытных дзід знаходзяць падчас археалагічных раскопках помнікаў старажытнасці.
Яшчэ ў старажытнасці для палявання на асабліва небяспечных жывёл выкарыстоўваліся дзіды з тоўстым дрэўкам і доўгім, моцным наканечнікам. Славяне называлі такія дзіды рагацінамі. Сама назва сведчыць не толькі пра матэрыял, з якога першапачаткова вырабляўся наканечнік, але і пра старажытнасць гэтага паняцця. У розныя эпохі розныя народы выкарыстоўвалі на вайне падобныя цяжкія дзіды. Нягледзячы на ўсю разнастайнасць формаў і адрозненні ў паходжанні, гэты тып лёгка адрозніць — моцнае дрэўка, доўгі і цяжкі наканечнік. Гэта была двухручная зброя, прызначаная для прабівання даспехаў. Паколькі такія дзіды не былі празмерна доўгімі, а таксама мелі вялікі наканечнік, іх часта выкарыстоўвалі таксама для рубячых і рэжучых удараў, часам сам наканечнік эвалюцыянаваў у падобным кірунку — ён станавіўся шырэйшым, цяжэйшым, на ім з’яўляліся дадатковыя наканечнікі і г.д.
З’яўленне і шырокае распаўсюджванне шчытоў прывяло да з’яўлення спецыяльных дзідаў, прызначаных для аднаручнага бою. Старадаўняя універсальная паляўнічая дзіда была збалансавана для кідання — яе цэнтр цяжару знаходзіўся перад ёй, крыху ззаду наканечніка. Калі такая дзіда выкарыстоўвалася для ўдару, яе трымалі двума рукамі. Адносна невялікая вага і двухручны захоп дзіды рабілі нязручнасці з балансаваннем пры кіданні нязначнымі. Сітуацыя рэзка змянілася, калі дзідай пачалі размахваць адной рукой. Для эфектыўнага выкарыстання дзіды і для ўласнай бяспекі яе варта трымаць бліжэй да канца з процілеглага наканечніку боку. Але трымаць дзіду настолькі неўраўнаважанай практычна немагчыма. Калі трымаць дзіду адной рукой не ў цэнтры цяжару, рука вельмі хутка стамляецца. Гэтаму ёсць дзве прычыны. Першая і галоўная — шырыня далоні чалавека ў некалькі дзясяткаў разоў меншая за даўжыню дзіды, адпаведна, любая сіла на наканечніку дзіды, якая не супадае з воссю дзіды, дзейнічае на руку і плячо некалькі дзясяткаў разоў. Другая прычына — для ўтрымання такой неўраўнаважанай дзіды ў баявым становішчы (г.зн. больш-менш гарызантальна) выкарыстоўваюцца малыя і звычайна слаба развітыя мышцы рукі. Адпаведна, аднаручная дзіда павінна быць прынцыпова інакш збалансавана, чым кідальная дзіда, а менавіта, яе цэнтр цяжару павінен знаходзіцца ззаду, каб воін мог выкарыстоўваць большую частку даўжыні дзіды. Але дзіда, збалансаваная такім чынам, была зусім непрыдатнай для кідання. Для балансавання выкарыстоўваліся толькі два метады. Першы і асноўны — паступовае звужэнне дрэўка да наканечніка. Другі (дапаможны) — выкарыстанне процівагі на канцы, процілеглым наканечніку.
Жаданне быць далей ад ворага прывяло да іншага кірунку ў развіцці дзіды — яе падаўжэння. Дзіды рабілі ўсё даўжэйшымі і даўжэйшымі. У выпадку, калі абодва бакі былі ўзброены такімі дзідамі, пачыналася своеасаблівая «гонка ўзбраенняў», і дзіды дасягалі 5-7, а зрэдку і больш метраў у даўжыню. Пасля фалангі, наступны пік даўжыні і эфектыўнасці дзідаў мела швейцарская пяхота, потым тэрцыя. Сярод еўрапейскай кавалерыі крылатыя гусары мелі найдаўжэйшыя дзіды у ранні Новым Час. Адзіным абмежаваннем такога падаўжэння былі чалавечыя магчымасці і структурныя ўласцівасці матэрыялу дрэўка. Вядома, такія доўгія дзіды немагчыма было кідаць. Велізарным памерам адпавядала значная вага — рэканструкцыі такіх дзідаў важаць ад 5-7 кілаграмаў (часам нават больш). Велізарная вага і памеры рабілі балансаванне такой пяхотнай пікі вострай неабходнасцю, нягледзячы на двухручны захоп. Метады былі тыя ж, што і тыя, што раней выкарыстоўваліся для аднаручных дзідаў. Вешыняй эвалюцыі даўгога рыцарскага спіса былі гусарскія копі (дрэвы) Рэчы Паспалітай яны мелі ад 4-да 6 м іх рабілі полымі з балансіроўкай куляй і пасам-токамі на задняй частцы — якія давалі вагу не на руку, а на сядло і каня.
З развіццём агняпальнай зброі і палявых умацаванняў рэйтарыя і іншыя віды еўрапейскай кавалерыі адмаўляліся ад ужывання дзідаў, але ў 17 ст. коп’і вярталі ва ўжытак перамогі крылатых гусар, а 18 ст. лёгкая кавалерыя Рэчы паспалітай і Расійскай імперыі — уланы і казакі — даказалі эфектыўнасць карацейшых і лягчэйшых дзідаў — ланцаў — пратрымаўшы іх на ўзбраенні да першай сусветнай вайны.
У цырыманіяльных мэтах як сімвал рыцарства выкарыстоўваюцца дагэтуль на парадах. Мятанне дзіды — алімпійскі відд спорта.
Віды
Еўрапейскія
Алебарда — гібрыд дзіды і сякеры; Альспіс (спіс) — кароткая колючая дзіда шылападобнай формы даўжынёй 1,6-1,8 м з дыскападобным наканечнікам. Выкарыстоўвалася ў XV—XVI стагоддзях; Рагаціна — кароткая колючая дзіда з цяжкім наканечнікам і стоперам (звычайна у форме рога, гака або перакладзіны) ніжэй гроту; Гаста — старажытнарымская дзіда; Гадэнтаг — сярэднявечная зброя: гібрыд цяжкай дубіны з дзідай; Эспантан (шпантон)— дзіда акруглым з фігурным наканечнікам; Доры — старажытнагрэчаская пяхотная дзіда; Дрот — лёгкая кідальная дзіда; Ксістан — старажытнагрэчаская дзіда, якая выкарыстоўвалася ў кавалерыі; Кап’ё (дрэва) — сярэднявечная даўгая кавалерыйская і пяхотная дзіда; Ланцэя — дзіда старажытнарымскай кавалерыі; Абложны нож — кароткая дзіда, нож на ручцы; Піка — доўгая пяхотная або кароткая кавалерыйская дзіда; Пілум — старажытнарымская кідальная дзіда; Пратазан — дзіда з фігурным наканечнікам; Баявы рагач — двузубыя вілы; Рунка (баявыя вілы) — дзіда з двума дадатковымі бакавымі наканечнікамі, або сттомерамі, меншымі за цэнтральны; Сарыса — старажытнамакедонская дзіда даўжынёй да 7 м; Спетум — дзіда з доўгім наканечнікам і двума серпападобнымі выступамі ля асновы; Суліца — лёгкая кідальная дзіда, характэрная для літоўскіх вершнікаў; Трызубец — дзіда з трыма наканечнікамі; Фошар — дзіда XI—XIV стагоддзяў з шырокім наканечнікам, якая выкарыстоўвалася секач або баявы багор.
Азіяцкія Арбір — інданезійская алебарда Данпа — карэйскі трызубец Дохока — тып бронзавай дзіды ў старажытнай Японіі Камаяры — японская дзіда з серпападобным лязом (кама) ля асновы наканечніка Контос — старажытнаперсідская дзіда Кіан — кітайская дзіда Сібат — філіпінская дзіда Трышула — індыйскі трызубец Хока-яры — японская дзіда Чжы — кітайская дзіда, гібрыд дзіды з сякерай-кінжалам гэ Чхан — карэйская дзіда даўжынёй больш за 2,5 м, выкарыстоўвалася ў асноўным для цырыманіяльных мэт Яры — японская дзіда
Літаратура
Дзі́да; Кап’ё //
Спасылкі
Катэгорыя:Кідальная зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіды Катэгорыя:Кідальныя дзіды