Герман Мацвеевіч Бокун (, в. Ясень, Уздзенскі раён — ) — беларускі савецкі трэнер па фехтаванні на шпагах. Майстар спорту СССР (1949), заслужаны трэнер БССР (1961), заслужаны трэнер СССР (1965), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1949 годзе. З 1950 г. у Беларускім савеце і Мінскім абласным савеце ФСТ «Дынама».

Прадстаўляў СССР на Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Хельсінках. Прымаў удзел у асабістым першынстве, дзе ён дайшоў да другога раўнда і камандных спаборніцтвах, дзе выбыў у першым раўндзе.

З 1957 г. загадчык кафедры фехтавання і бокса Беларускага інстытута фізічнай культуры, з 1962 г. трэнер па фехтаванні Цэнтральнага савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый БССР. У 1964—1977 гг. намеснік старшыні Спартыўнага камітэта БССР. Сярод выхаванцаў А. Ніканчыкаў.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Спартсмены СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Фехтавальшчыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне