Пётр Міха́йлавіч Ру́днік () — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі IV склікання, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (2008—2014).
Біяграфія Нарадзіўся 14 красавіка 1957 года ў в. Аляксееўка Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Мінскі радыётэхнікум, у 1985 годзе — Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьРудник Петр Михайлович | Облисполкомы | Персоналии | Персоны | Новости Беларуси | Белорусские новости | Республика Беларусь|Минск|БелТА.
Працаваў тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання, на інжынерных пасадах у канструктарскім бюро тэхналагічнага абсталявання ў Магілёве. Працаваў вядучым інжынерам па замежнагандлёвых адносінах, намеснікам дырэктара па побыце, рэжыму і сацыяльнаму развіццю Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода, намеснікам дырэктара, затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».
У 2008 годзе абраны ў Савет Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці. З 29 снежня 2008 года па 22 снежня 2014 годаПётр Руднік вызвалены ад пасады старшыні Магілёўскага аблвыканкама — старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Са снежня 2014 года па кастрычнік 2022 годаВладимир Марков возглавил ОАО «Могилевхимволокно»Петр Рудник: «Все лучшее со мной произошло в Могилеве» ўзначальваў ААТ «Магілёўхімвалакно». З кастрычніка 2022 года — на пенсіі.
Узнагароды юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага радыётэхнічнага каледжа Катэгорыя:Выпускнікі Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь