Ігба (іба) — мова народа ігба. Распаўсюджана на паўднёвым усходзе Нігерыі. Колькасць носьбітаў звыш 18 млн. чалавек. (1999, ацэнка). Адносіцца да бенуэ-кангалезскіх моў. Уяўляе сабой сукупнасць дыялектаў (аніча, аверы, умуахіа і інш.), некаторыя з якіх хутчэй з'яўляюцца асобнымі мовамі (напрыклад, аніча).
Пісьменнасць Пісьменнасць на лацінскай графічнай аснове; розныя дыялекты маюць уласныя пісьмовыя традыцыі, адзіная літаратурная норма адсутнічае. У апошнія дзесяцігоддзі ўсё большае распаўсюджванне, асабліва ў сферы пісьмовага ўжывання, атрымлівае т.зв. цэнтральная ігба, арыентаваная на нормы дыялектаў цэнтральнай зоны, хоць гэта сустракае супраціў некаторых перыферыйных дыялектаў.
Літаратура Emenanjo ‘Nolue. Elements of modern Igbo Grammar. Ibadan, 1976. Green M., Igve G. A descriptive grammar of Igbo. В.; L., 1963; Green M., Igve G. A short Igbo grammar. L., 1964; Ward I. An introduction to the Ibo language. Camb., 1936; Westermann D., Bryan M. Languages of West Africa. 2nd ed., Folkestone; L., 1970. Слоўнікі Awde Nicholas, Onyekachi Wambu. Igbo: Igbo-English — English-Igbo Dictionary and Phrasebook. N. Y., 1999.
Спасылкі
Ethnologue report on the Igbo language Igbo Language Center A History of the Igbo Language Achebe and the Problematics of Writing in Indigenous Languages Uwandiigbo: Learning Igbo on the Internet An insight guide to Igboland’s Culture and Language Dictionary Igbo-English/Igbo-German
Катэгорыя:Мовы Нігерыі Катэгорыя:Бенуэ-кангалезскія мовы