Вяз, Лём (Ulmus) — род лістападных дрэў, радзей кустоў сямейства .
Батанічнае апісанне
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, зубчастае. Кветкі непрыкметныя, у каташках. Плод — крылаты арэшак.
Экалогія
На Беларусі ў дзікай прыродзе 4 віды: , , і (у Брэсцкай, Гомельскай абласцях); растуць у шыракалістых і мяшаных лясах, асабліва ў поймах рэк. Цвітуць у красавіку-маі. Некалькі відаў інтрадукаваны, з іх вяз прысадзісты вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах і парках.
Класіфікацыя
Таксанамія Род Вяз уваходзіць у сямейства парадку .
Віды Паводле базы даных The Plant List, род уключае 40 відаў. У квадратных дужках у канцы радка — спасылка на старонку таксону на сайце GRIN.
У базе даных The Plant List, на верасень 2016 года, статус віда не вызначаны.
Значэнне і выкарыстанне
Вяз — каштоўная лясная парода, выкарыстоўваецца на пасадкі ў парках, на жывыя агароджы. Драўніна прыдатная для вырабу мэблі.
Катэгорыя:Вязавыя Катэгорыя:Дрэвы