Урбанізм (літаратура) ( — гарадскі) — адлюстраванне ў літаратуры (у яе тэматыцы, вобразах, стылі) вялікага горада з высокаразвітой тэхнікай і індустрыяй, гарадскога быту, асаблівасцяў псіхікі, абумоўленых гарадскім ладам жыцця. Пачынальнікам урбаністычнага напрамку ў беларускай літаратуры з'яўляецца М. Багдановіч. Урбанізм (архітэктура) — кірунак у горадабудаўніцтве XX стагоддзя, якое сцвярджала неабходнасць стварэння і развіцця вялікіх гарадоў. Часам ужываецца як сімвал горадабудаўніцтва ў цэлым. Урбанізм — тэматыка ў мастацтве XX стагоддзя, выява жыцця буйных гарадоў. Урбанізм — любоў да гарадскіх краявідаў, напрыклад у індустрыяльным турызме.