Станіслаў Матэвуш Ігнацы Выспяньскі (; , — , ) — польскі паэт, драматург, жывапісец, дызайнер мэблі і інтэр'ераў. Дзейнасць С. Выспяньскага ў выяўленчым мастацтве характарызуецца вялікай разнастайнасцю: праекты вітражоў (чатыры з іх у кракаўскім Францысканскім касцёле), дэкарацыйны насценны жывапіс, шматлікія партрэты, пейзажы. Пэўны час С. Выспяньскі быў галоўным мастаком часопіса «Życie», рэдагаванага С. Пшыбышэўскім.

Адзін з найбольш выдатных і рознабаковых мастакоў Еўропы свайго часу. У творчасці ён удала спалучаў ідэі мадэрну з фальклорнымі і гістарычнымі матывамі. Аўтар серыі сімвалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філасофіяй руху «Маладая Польшча». Неафіцыйна яго называлі «чацвёртым польскім прарокам» (разам з польскай «тройцай» паэтаў-прарокаў (Міцкевічам, Славацкім, Красіньскім). Шырока вядомыя яго п'есы: «Варшавянка» (1898), «Мелеагр» (1899), «Праклён» (1900), «Вызваленне» (1903), «Лістападаўская ноч» (апубл. 1908), «Вяртанне Адысея» (апубл. 1917).

Самы вядомы літаратурны твор С. Выспяньскага — драма «Вяселле» (1901), дзе аўтар, пераходзячы ад рэалістычнай да натуралістычнай, неарамантычнай і сімвалістычнай формаў, ставіць пытанні нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння адзінай Польшчы, знаходжання супольнага погляду на сучаснасць і будучыню палякаў рознымі слаямі тагачаснага грамадства — шляхтай, сялянствам, «разначыннай» інтэлігенцыяй. Пры гэтым драматург надае нацыянальнаму гістарычнаму матэрыялу ўніверсальны сэнс, метафізічнае вымярэнне ці, наадварот, глядзіць на сусветную гісторыю і агульнаеўрапейскія міфы праз прызму польскіх праблем. У розных крыніцах «Вяселле» называюць найлепшым творам польскай драматургіі ХХ ст.

Беларускія пераклады Выспяньскі С. Вяселле: Драмы. Пер. з польск., слова замест пасляслоўя і каментары Лявона Баршчэўскага. Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2014. ISBN 978-985-6992-40-0.

Літаратура Хмяльніцкі М. М. Польская драматургія ХХ стагоддзя. — Мінск: БДУ, 2008 ISBN 978-985-518-007-5; Marta Tomczyk-Maryon, Wyspiański, wyd. PIW, Warszawa 2009 ISBN 978-83-06-03191-1; Skierkowska Е., Plastyka St. Wyspiańskiego, Warszawa — Kraków, 1958; Łempicka A., Stanisław Wyspiański, в кн.: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, ser. 5 — Literatura okresu Młodej Polski, t. 2, Warszawa, 1967; Stanisław Wyspiański, (2 wyd.), Warszawa, 1967; Stokowa М., Stanisław Wyspiański. Monografia bibliograficzna, (t. 1—3), Kraków, (1967—68).

Спасылкі

Біяграфія Падрабязная біяграфія Біяграфія і тэксты Біяграфія і тэксты Аўтапартрэты Дзіцячыя партрэты Мужчынскія партрэты Карціны Выспяньскага Карціны Выспяньскага Выспяньскі ў Нацыянальным музеі Варшавы

Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі