Ізахорны працэс (ад — «роўны» і χώρος — «месца») — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца пры сталым аб'ёме. Для ажыццяўлення ізахорнага працэсу ў газе або вадкасці дастаткова награваць (астуджаць) рэчыва ў сасудзе, які не змяняе свайго аб’ёму.
Пры ізахорным працэсе ціск ідэальнага газу прама прапарцыйны яго тэмпературы (гл. Закон Шарля). У рэальных газах закон Шарля не выконваецца.
На графіках малюецца лініямі, якія называюцца ізахоры.
Гл. таксама Ізахора
Літаратура
Катэгорыя:Тэрмадынамічныя працэсы Катэгорыя:Тэрмадынаміка