Адыяба́тны працэс (ад  — непераходны, запёрты) — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца без цеплаабмену паміж тэрмадынамічнай сістэмай і навакольным асяроддзем.

Працякае ў сістэме з цеплаізалявальнай (адыябатнай) абалонкай ці без яе пры ўмове, што працэс працякае настолькі хутка, што цеплаабмен можна не ўлічваць (напрыклад, пры выбуху, распаўсюджванні гуку).

Адыябатнымі працэсамі лічацца многія атмасферныя працэсы (напрыклад, узыходны і сыходны рух паветра ў антыцыклонах і інш.).

Літаратура

Спасылкі Артыкул пра адыябатны працэс у HyperPhysics Encyclopaedia

Катэгорыя:Тэрмадынамічныя працэсы