Вялікія Канюшаны — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Геаграфія Паселішча размешчана за 23 км на паўднёвы захад ад Ліды, 116 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны. На поўначы і поўдні мяжуе з лесам. На ўсходзе праз вёску працякае ручай, прыток ракі Дзітва. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы , што вядзе з Гродна на Навагрудак.
За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца Вялікаканюшанскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе двух блокаў-адорвеняў прымеркаваны да марэннай тоўшчы сожскага зледзянення. У вялікай колькасці сустракаюцца крэмні.
Гісторыя Вядомы з XVI ст. У 1565 годзе майнтак, шляхецкая ўласнасць. Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае Вялікія Канюшаны ў складзе Беліцкай парафіі, уласнасць Статкевічаpawet.net. Вёска належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, у складзе маёнтка Істакі, уласнасць князя Вітгенштэйна, 115 душ мужчынскага полу. У 1908 годзе было 499,5 дзесяцін надзельнай, 16 дзесяцін набытай зямлі, 78 коней, 180 галоў буйной рагатай жывёлы. У 1913-14 гадах у Вялікіх Канюшанах жыў Рыгор Шырма.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Ганчарскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. У 1954—1965 гадах — цэнтр Канюшанскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. Дзейнічала сярэдняя школа, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва 1897 год — 387 чал. (57 двароў) 1908 год — 377 чал. (27 двароў, 56 сямей) 1921 год — 365 чал. (66 жылых пабудоў) 1960 год — 478 чал., яшчэ 13 чал. у засценку 1960 год — 423 чал. 1996 год — 198 чал. (96 двароў) 2004 год — 160 чал. (80 двароў) 2009 год — 125 чал. 2012 год — 120 чал. (68 гаспадарак) 2015 год — 83 чал. (54 гаспадаркі)
Крыніцы
Літаратура
Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет