Сула́ — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.

Даўжыня ракі 76 км. Плошча вадазбору 520 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰.

Асноўныя прытокі Справа: Тонва, Сярмяжка, Дудка. Злева: Перакуль, Волка.

На рацэ Зоны адпачынку: Аталезь (у сутоках Сулы і Нёмана).

Агульнае Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына (Стаўбцоўскі раён), цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Берагі параслі хмызняком.

Даліна слабазвілістая, трапецападобная, яе шырыня вагаецца ў памерах 0,3—0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Пойма двухбаковая, яе шырыня складае 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань дасягае ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні.

Літаратура

Спасылкі Рака Сула Апісанне ракі Сула на сайце www.belpohod.info

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна