Сві́слач — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 121 км. Вадазбор 1800 км², у Польшчы і Беларусі (у межах Беларусі 1432 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Назва
На думку У. Тапарова, назва хутчэй за ўсе балцкага паходжання, у другой частцы (-ач) утрымоўвае балц. -akis «крыніца».
На думку Ю. Сташэўскага, такія назвы ў славянскіх краінах як Свіслач, Вісла, Віслак, Віслока, Свісліна, Вісліца, Увісла і г. д. утвораны ад асновы wis-, якая ад індаеўрапейскага veis-, што абазначае рознага роду цячэнніJ. Staszewski. Słownik geograficzny: pochodzenie i znaczenie nazw geograficznych. Gdynia, 1948. S. 344.. Рудніцкі прапаноўваў славянскую этымалогію — з *VistlokъВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207..
Асноўныя прытокі Справа: Рудаўка, Куклянка, Цішоўка, Бераставічанка, Верацёйка, Пікелка.
Злева: Устачанка, Нятупа, Крынкі, Уснарка, Одла, Індурка, Лашанка.
Агульнае
Пачынаецца каля вёскі Занкі 1 Свіслацкага раёна, у верхнім і сярэднім цячэнні цячэ па ўсходніх схілах Гродзенскага і заходніх схілах Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў вадасховішча Гродзенскай ГЭС на поўнач ад аграгарадка Свіслач. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.
Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—2 км, у сярэднім не выражана. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Пойма двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэднім цячэнні не выражана, пераважна забалочаная.
Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Дварчаны (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да вёскі Ярмолічы (22,1 км). На астатнім працягу звілістае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна