Дава́льны склон, даты́ў (, ) — адзін з ускосных склонаў, у мовах свету звычайна выказвае якое-небудзь дзеянне, накіраванае на прадмет (алатыў) і вытворныя ад яго (напрыклад, перадача прамога аб’екта ўскоснаму, адкуль і пайшла назва склону; «дзеянне на карысць каго-небудзь» — так званы dativus ethicus).
Сінтаксічная роля Давальны склон выконвае ролю дапаўнення і выражае: аб’ектнае значэнне, гэта значыць абазначае аб’ект, на які накіравана дзеянне: дапамагчы суседу; суб’ектнае значэнне, гэта значыць абазначае ўскосны суб’ект у безасабовых сказах: дзецям весела і г.д.
Назоўнікі ў форме давальнага склону ўжываюцца ў спалучэнні з дзеясловамі і з назоўнікамі як з прыназоўнікамі, так і без прыназоўнікаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Склон