Вярэ́йкі (, ) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.

Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 вёска пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.

Назва Тут сама фіксавалася бераставіцкае прозвішча Вэрэйкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-VQPP-2?i=782&cat=834435. Ёсць літоўскія Vereikis, Vereikahttps://pavardes.lki.lt/?pv=564eba98a549ce7253ae7727a32304b6. Аснова Ver- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 159.. Былі горадзенскія Верэвіч, Веровічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-9JNL?i=56&cat=2325238https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-X7H3-H?i=327&cat=1046002. Ёсць латышскае Vērishttps://uzvardi.lv/surname/832134.

Гісторыя У 1796 г. фальварак і вёска, належалі . У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 123 жыхары. У 1914 г. 32 двары, 211 жыхароў. З 15.01.1940 г. цэнтр сельсавета. 16.07.1944 г. вызвалена савецкімі войскамі.

Першы касцёл пабудаваны каля 1789 г., сучасны мураваны — у 1848 г. У 1865 г. перададзены праваслаўным. У 1826 г. узведзена царква.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 395 дамоў, 1301 жыхар. На студзень 2012 г. 1085 жыхароў. Плошча 223,92 га, працягласць межаў — 12 789 метраў.

Інфраструктура Ёсць 4 крамы, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сувязі і ААТ «Беларусбанк», бальніца, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя і санаторна-лясная школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячая музычная школа.

Памятныя мясціны Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1830-я) Мемарыяльны крыж у памяць генерала (XIX ст.) Сядзіба (XIX ст.) Царква Сабора Беларускіх Святых (1993—1996) Каталіцкая капліца (1930-я) Помнік малодшаму сяржанту Пятрову Фёдару Фёдаравічу, які загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ліпені 1944 г., Помнік землякам (1965)

Спасылкі

Катэгорыя:Вярэйкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна