Бяроза Эрмана, каменная (Betula ermanii) — лісцёвае дрэва сямейства бярозавых.
Батанічнае апісанне
Дрэвы вышынёй ад 12 да 15 м, часам да 20 м, ствол дыяметрам 50-75 см. Кара буравата-шэрая, патрэсканая, у маладых дрэў лушчыцца шматкамі. Крона рэдкая, часта аднабокая. Лісце яйкападобнае, двойчывострапільчатае, зверху цёмна-зялёнае, знізу больш светлае. Кветкі ў каташках, плод арэшак.
Арэал і экалогія
Радзіма паўвостраў Камчатка і суседнія астравы. Інтрадукавана на Беларусі.
Холадаўстойлівае, ценевыноснае, непатрабавальнае да ўрадлівасці і вільготнасці глебы дрэва. Жыве да 300—400 гадоў.
Таксанамія Від Бяроза Эрмана ўваходзіць у род падсямейства сямейства парадку .
Выкарыстанне
Драўніна цвёрдая, цяжкая, вельмі трывалая. Прыдатная для разнастайных вырабаў.
Спасылкі
Betula ermanii Cham. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Бярозавыя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей