Чыгуначны вакзал — помнік архітэктуры мадэрну ў аграгарадку Бігосава (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Пабудаваны ў 1924—1926 гг. на чыгуначнай станцыі Бігосава на чыгуначнай лініі Полацк — Даўгаўпілс.

Мураваны будынак падоўжанай сіметрычнай кампазіцыі. Вуглы цэнтральнага аб'ёму залы чакання вырашаны ў выглядзе вежаў, якія накрытыя высокімі чатырохсхільнымі шатровымі дахамі. Выкарыстанне элементаў абарончага дойлідства (байніцы, зубчастыя завяршэнні вежаў) абумоўленае месцазнаходжаннем вакзала ў некалі прыгранічным раёне. Бакавыя крылы, у якіх размяшчаюцца рэстаран і службовыя памяшканні, створаныя адна- і двухпавярховымі аб'ёмамі з маляўнічымі ламанымі дахамі, маюць вялікія прамавугольныя вокны з драўлянымі ліштвамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Славутасці Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Бігосава Бігосава