Рыгор Іванавіч Тарану́ха (; ) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі сельскагаспадарчых раслін. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996—2002), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003). Доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар (1980). Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2001). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Вынаходнік СССР (1990). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).

Біяграфія У 1953 годзе скончыў Навазыбкаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум і з 1956 года працаваў галоўным аграномам у насенгасе «Іскра» Клімаўскага раёна Бранскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1962 годзе і працаваў у ёй з 1966 года. У 1966—1976 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры генетыкі, ў 1976—2009 — загадчык кафедры селекцыі і насенняводства, пасля — да 2020 — прафесар гэтай кафедры. Адначасова з 1974 года быў загадчыкам апорнага пункта Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута зернебабовых і крупяных культур па генетыцы і селекцыі лубіну.

Памёр 13 жніўня 2025 года.

Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 450 навуковых і вучэбна-метадычных прац па генетыцы і селекцыі лубіну, насенняводства і тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Мае 9 аўтарскіх пасведчанняў на сарты і вынаходствы. Аўтар сартоў жоўтага кармавога лубіну: «Акадэмічны 1», «Акадэмічны 2», «Горацкі», «БСГА-382», «Матыў-369», «Пружанскі» і інш.

Падрыхтаваў 1 доктара навук і 19 кандыдатаў навук.

Намінацыі і ўзнагароды Рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджскім універсітэце Вялікабрытаніі намініраваны на званне «Міжнародны вучоны 2003 года».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1974), ордэнам Дружбы народаў (1986), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (горад Кембрыдж) атрымаў званне «Міжнародны вучоны 2003 года».

Асноўныя публікацыі Краткий сборник терминов по генетике, цитологии и дарвинизму: учеб. пособие (в соавторстве). — Горки, 1970. Селекция и семеноводство люпина. — Мн., 1980. Частная селекция и сортоведение зерновых культур. — Горки, 1987. Частная селекция и сортоведение зернобобовых культур в Белоруссии. — Горки, 1989. Селекция и семеноводство сельскохозяйственных культур. — Мн., 2001, 2009. Люпин: биология, селекция и технология возделывания. — Горки, 2001. Семеноводство: Учебн. (в соавторстве). — Мн., 2004. Семеноводство полевых культур: монография. — Брест, 2004. Генетика: курс лекций (в соавторстве). — Горки, 2018.

Крыніцы

Літаратура

Исайчиков Ф. С. Учёные Брянской области. Их вклад в науку / Ф. С. Исайчиков. — Брянск : Десна, 2002. — 92 с. : портр. — 200 экз. — ISBN 5-88757-042-3.

Спасылкі Члены-карэспандэнты; ТАРАНУХА Рыгор Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Таранухо Григорий Иванович // Сайт БДСГА Рыгор Іванавіч Тарануха ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Таранухо, Григорий Иванович (доктор сельскохозяйственных наук; род. 1933) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Елена Агейчик Семья учёных. В гостях у Таранухо // Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў