Міхаі́л Сцяпа́навіч Асмало́ўскі (, в. Асмолавічы, цяпер Клімавіцкі раён — ) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1950).
Біяграфія Скончыў у 1931 годзе Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання. У 1945—1951 гадах працаваў начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. У 1962—1977 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў землеўпарадкавання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Кандыдат архітэктуры (1950). Член КПСС з 1929 года.
Творчасць Працы ў Беларусі: у Мінску — планіроўка жылога масіву Савецкага раёна (1944—1947), праект забудовы Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, з Г. Баданавым, У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым); планіроўка вёскі Лукомль Чашніцкага раёна (1950) і інш.
Варта ведаць Адзін з невялікіх мікрараёнаў Цэнтральнага раёна Мінска мае неафіцыйную назву ў гонар архітэктара — Асмалоўка.
Публікацыі Осмоловский М.С. Аритектура городов СССР : МИНСК / М. С. Осмоловский. - Москва, 1950 Осмоловский М.С. Минск : градостроительство столицы Советской Белоруссии / М. С. Осмоловский. - Минск, 1952. - 131 с. Осмоловский М.С. Практика советского градостроительства : МИНСК / М. С. Осмоловский. - Москва, 1952
Літаратура Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 1: А-Афiна. — Мн.: БелСЭ, 1969. — С. 518; Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-i т. Т. 1. А капэла — Габелен. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 206.
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання