Мікола (Мікалай Пятровіч) Луфераў ( в. Трубільня, Краснапольскі раён — ) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1956).
Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1950), аспірантуру пры Мінскім педінстытуце (1954).
Першая рэцэнзія надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» у 1952 г. Літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і інш. Даследаваў праблемы гісторыі беларускай савецкай літаратуры. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы беларускай сучаснай прозы», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (Т.1), падручніка для філалагічных факультэтаў педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры», аўтар манаграфіі «Проза Кузьмы Чорнага», брашуры «Кузьма Чорны» і інш.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка