Анатоль Віктаравіч Красі́нскі (нар. , Круглае, Магілёўская вобласць) — беларускі кіназнавец. Доктар мастацтвазнаўства (1985).

Біяграфія У 1955 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. З 1955 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1960 года — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1970 года — загадчык сектара. Друкуецца з 1952 года. У 1990-х гадах з’яўляўся старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Даследуе праблемы сучаснага кінапрацэсу, гісторыю беларускага кіно.

Асноўныя працы Беларускае кіно: Кароткі нарыс (1962, у сааўт.) Юрий Тарич (1971) Гісторыя савецкага кіно (1973, раздзелы) Беларускія акцёры кіно (1973) Фильмы. Герои. Время: Некоторые тенденции развития современного киноискусства (1975) Кіно Савецкай Беларусі (1975) Кинодокумент и образ жизни (1980) Сучаснае беларускае кіно (1985, у сааўт.) Кино: игровое плюс документальное (1987)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кіназнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі УДІКа Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў Катэгорыя:Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ