Пётр Яфімавіч Пракопаў (, Старая Мілееўка, — ) — беларускі вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар сельскагаспадарчых навук (1960), прафесар (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1931 годзе. З 1946 года і з 1953 года — у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1950 года — у Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР (з 1961 года — начальнік упраўлення). З 1969 года працаваў загадчыкам аддзела севазваротаў і апрацоўкі глебыу Беларускага НДІ земляробства. У 1961—1969 гадах — старшыня Беларускага навуковага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1974 года — навуковы кансультант Беларускага НДІ земляробства.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па ўкараненні ў сельскагаспадарчую вытворчасць найбольш рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб, па прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.
Сярод апублікаваных прац: Правила севооборота и рационального использования земли — Мн., 1973. Основы севооборота в северо-западных и западных районах СССР — Л., 1974 (разам з М. Ф. Сціхіным).
Літаратура
Спасылкі Пётр Яфімавіч Пракопаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС