Леанід Пракопавіч Падгайскі (, — ) — беларускі мовазнаўца.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочых-беларусаў, якія праз год вярнуліся на радзіму ў Мсціслаў. У 1953 г. скончыў Мсціслаўскае педвучылішча. Настаўнічаў. У 1962 г. скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Кандыдат філалагічных навук (1980). Працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце імя Горкага старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай мовы, намеснікам дэкана, дэканам, прарэктарам па вучэбнай рабоце.
Даследаваў сінтаксіс беларускай мовы і методыку яе выкладання ў пачатковых класах. У манаграфіі «Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-імянныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі» Л. П. Падгайскі разглядаў сістэму дзеяслоўна-іменных словазлучэнняў з прасторавымі, часовымі, прычыннымі і мэтавамі адносінамі, высвятляе ролю галоўнага і залежнага кампанентаў гэтых словазлучэнняў, а таксама прыназоўнікаў і суадноснасць іх з прыстаўкамі дзеясловаў прэфіксальнага ўтварэння.
Літаратура Падгайскі Л. П. // Беларуская мова: Энцыкл. — Мн., 1994. — С. 397. Падгайскі Л. П. // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мн., 1987. — С. 134.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Постаці Мсціслава Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук