Мікалай Аляксеевіч Рыжанко́ў (, в. Гладкава,  — ) — беларускі скульптар.

Біяграфія Пасля школы паступіў у Леніградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай, якое скончыў у 1960 годзе.

творчасць Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза з 1966 года. Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Асноўная тэма творчасці — гераічная гісторыя беларускага народа. Творы вызначаюцца свабоднай, але стрыманай мадэліроўкай формаў, разнастайнасцю вобразна-пластычных сродкаў. Сярод манументальных работ — помнікі ў гонар перамогі рускіх войскаў у 1812 годзе на рацэ Бярэзіна пад Барысавам, Герою Савецкага Саюза Л. М. Даватару ў вёсцы Хоціна Бешанковіцкага раёна, партызану М. Гойшыку ля вёскі Міхнавічы Івацэвіцкага раёна, манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна), помнік М. Горкаму ў аднайменным парку ў Мінску, помнік-бюст Герою Савецкага Саюза і Герою Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскаму (архітэктар Юрый Казакоў) у вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна. Аўтар станкавых кампазіцый «Вайна 1812 г.», «Партызаны», «Дзеці»; рэльефаў «Шлях героя», «Навекі разам», двойчы Героя Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага і інш.

Стварыў шэраг памятных медалёў.

Літаратура

Рыжанкоў Мiкалай Аляксеевіч // Беларускі Саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 462.

Рыжанкоў Мікалай Аляксеевіч // Памяць : Чавускі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкалегія: А. Н. Вінкевіч, [і інш.]; укладальнікі: Р. А. Аўраменка, П. М. Сырадоеў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2001. — С. 610. Рыженков Николай Алексеевич // Художники cоветской Белорусии / ред. кол.: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск, 1976. — С. 304.

Спасылкі Рыженков Николай Алексеевич // Художественная палитра Могилёвского края

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары-манументалісты СССР