Постфікс (ад пасля + прымацаваны) — службовая марфема (афікс), якая ў структуры слова размяшчаецца пасля кораня.

У лінгвістычнай літаратуры постфіксы часта падзяляюць на: асноваўтваральныя (кал-ёс-ы, плем-ен-і), да якіх адносяцца і тэматычныя галосныя (бег-а-ць, хадз-і-ць); суфіксы: ляс-ок, гняў-лів-ы, хто-сьці; флексіі: галов-ы, сін-яя, хоч-аш.

Як асобны тып постфікса функцыянуе сукупнасць флексій (парадыгма) пры канверсіі, паколькі яна адначасова выконвае флексійную і словаўтваральную ролі (назоўнік соль-ø, сол-і, солл-ю і дзеяслоў сал-ю, сол-іш, сол-іць, сол-ім, сол-іце, сол-яць).

Кожнай мове ўласцівы свае постфіксы, заканамернасці іх размяшчэння ў слове і марфалалагічнага ўзаемадзеяння.

У беларускай мове У беларускай мове традыцыйна постфіксам называюць службовую марфему, якая выражае словаўтваральнае і (або) граматычнае значэнне і размяшчаецца: пасля канчатка — марфемы -ся/-ца/-цца, -небудзь, -це ў форме множнага ліку загаднага ладу, -сьці: мыю-ся, мыюц-ца, мые-цца, хто-небудзь, каго-сьці, вазьмі-це; пасля інфінітыўнага суфікса. Марфема -ца: лічыц-ца, насіц-ца.

Функцыі постфіксаў: формаўтваральная: ідзі — ідзі-це, забыць — забыц-ца; словаўтваральная: куды-небудзь, стрыгчы — стрыгчы-ся.

Постфіксы таксама называюць постфлексійнымі суфіксамі і аглюцінатыўнымі суфіксамі.

Асаблівасці постфіксаў Далучаюцца толькі да цэлага слова. Не пераводзяць вытворнае слова ў іншую часціну мовы. Могуць размяшчацца пасля канчатка.

Крыніцы

Катэгорыя:Марфемы