Жак Саламон Адама́р (; — ) — французскі матэматык-універсал. Аўтар мноства фундаментальных прац па алгебры, геаметрыі, функцыянальнаму аналізу, дыферэнцыяльнай геаметрыі, матэматычнай фізіцы, тапалогіі, тэорыі імавернасцей, механіцы, гідрадынаміцы і інш.
Член Парыжскай АН з 1912 года. Ганаровы член Апякунскай рады Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Замежны член-карэспандэнт (1922) і замежны ганаровы член (1929) АН СССР.
Біяграфія Нарадзіўся ў Версалі ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў Парыжы. Ужо ў 19 гадоў пачаў публікаваць навуковыя працы.
У 1892 годзе ажаніўся з Луізай-Ганнай Трэнель (фр. Louise-Anna Trénel), у іх нарадзіліся тры сыны і дзве дачкі. Двое старэйшых сыноў Адамара загінулі на франтах Першай сусветнай вайны, трэці быў забіты ў Другой сусветнай вайне (1944).
З 1893 года — прафесар у Бардо. Прафесар Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага ўніверсітэта (1900—1912), Політэхнічнай школы (1912—1937).
Падчас нямецкай акупацыі Францыі (1940—1945) быў у эміграцыі ў ЗША, пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Францыю.
Літаратура
Спасылкі
Біяграфія.
Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Ганаровыя члены АН СССР