250px|thumb|Паштовая марка Беларусі да 1000-годдзя епархіі Тураўская і Мазырская епархія — епархія Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі. Заснавана каля 1005 года, адноўлена 18 кастрычніка 1992 года. Аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Акцябрскага, Брагінскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
Гісторыя Тураўская епархія заснавана ў 1005 годзе. З’яўляецца адной з найстарэйшых епархій на Беларусі. Аб першых часах хрысціянства на Беларусі дагэтуль сведчаць тураўскія каменныя крыжы, даўжынёю больш за 2 метры. Двое з тураўскіх епіскапаў былі прылічаны Праваслаўнай Царквою да ліку святых — св. Кірыла Тураўскі і св. Лаўрэнцій Тураўскі. Яшчэ адзін святы, якога дала Царкве тураўская зямля, — Святы Марцін. У жыцці ён быў звычайным ўладыкавым кухарам, але яму пашчасціла пабачыць з’яўленне Святых Барыса і Глеба.
У XII стагоддзі жонка Святаполка II Ізяславіча Варвара заснавала ў Тураве першы на Беларусі жаночы Варварын манастыр.
У 1241 годзе кафедра была перанесена ў Пінск.
На 2005 год у епархіі налічвалася 58 прыходаў, 47 святароў, 5 дыяканаў.
30 студзеня 2005 года была здзейснена хіратонія архімандрыта Стэфана ў епіскапа Тураўскага і Мазырскага.
5 лістапада 2009 года Свяцейшы Патрыярх Кірыл благаславіў будаўніцтва кафедральнага сабора ў горадзе Тураве.
Епіскапы Фама (згад. 1005, 1014) Сімяон (з 1072) Ігнацій Іаакім І Георгій Кірыл І (1114—1120) Ігнацій (? — 1144) Іаакім І (I) (1144—1146/1147) Іаан (1146) Георгій (згад. 1167—1169) Св. Кірыл II (1169—1181/1182) Лаўрэнцій (1182 — 29 студзеня 1194) 1194 — 1328 — імёны не захаваліся Іаан (Пашын) (1923—1926) Пётр (Карпусюк) (ліпень 1992 — снежань 2004) Сцяфан (Нешчарэт) (30 студзеня 2005 — 7 чэрвеня 2012) Леанід (Філь) (з 7 чэрвеня]] 2012 па цяперашні час)
Благачынні
Калінкавіцкае Лельчыцкае Мазырскае гарадское Мазырскае сельскае Петрыкаўскае Тураўскае Хойніцкае
Манастыры Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мужчынскі манастыр у в. Юравічы. Хойніцкі ў гонар Пакрова Прасвятой Богародзіцы, жаночы манастыр у горадзе Хойнікі.
Сучаснае становішча Кафедральны сабор у імя Архістратыга Міхаіла знаходзіцца ў горадзе Мазыры. На працягу 2010—2012 гг. у Тураве быў пабудаваны новы кафедральны сабор у імя святых Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх.
Літаратура
Стефан, епископ Туровский и Мозырский Туровская епархия в начале XXI столетия // Ступени. 2005. — № 2 (18). Antoni Mironowicz. Biskupstwo turowsko-pińskie w XI—XVI wieku. — Trans Humana, 2011. — 358 с. — ISBN 978-83-61209-55-3.
Спасылкі Афіцыйная старонка Тураўскай епархіі Інфармацыя на сайце Маскоўскага Патрыярхата