Мінская епархія — галоўная епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.
Гісторыя Утворана пасля другога падзела Рэчы Паспалітай 24 красавіка 1793 года. Першапачаткова дзейнічала на тэрыторыях Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарстваў. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай епархія ўключала тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Слонімскай (да 1797 года) і Гродзенскай губерняў.
У 1833 годзе ў сувязі з аднаўленнем Полацкай і Віленскай епархіі тэрыторыя Мінскай епархіі паменшана да межаў Мінскай і Гродзенскай губерняў. З 1840 года епархія ахоплівала толькі Мінскую губернію, налічвалася 575 прыходаў. Тады ж у Мінску пачала дзейнічаць пераведзеная са Слуцка духоўная семінарыя.
У 1869 годзе ў епархіі пачалося выданне «Минских епархиальных ведомостей». У 1910 годзе ў складзе епархіі было заснавана Слуцкае вікарыяцтва. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў епархіі было 566 прыходаў, 4 мужчынскія і 2 жаночыя манастыры, 5 духоўных вучылішчаў і семінарыя, дзейнічалі 1230 храмаў (у тым ліку дамовыя цэрквы і капліцы)Рэлігія і царка на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская энцыклапедыя, 2001. С. 205—206.
Па выніках Рыжскай мірнай дамовы заходняя частка епархіі апынулася ў складзе Польшчы пад юрысдыкцыяй Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
У ліпені 1922 года епархія ўвайшла ў склад абвешчанай Мінскай мітраполіі. Мітрапалітам стаў епіскап Мінскі Мелхіседэк, які такім чынам узначаліў усю праваслаўную царкву ў БССР. У выніку рэпрэсій супраць духавенства ў 2-й палове 1930-х гадоў епархія фактычна спыніла функцыяванне.
Падчас нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года дзейнасць епархіі аднавілася ў рамках Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
У 1950-я гады ў сувязі з тым, што епіскапы на іншыя беларускія кафедры не прызначаліся, Мінская епархія ў рангу мітраполіі з’яўлялася адзінай у БССР, падпарадкоўваючыся Маскоўскаму патрыярхату.
З 1989 года епархія адносіцца да Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата РПЦ. У тым жа годзе аднавілася выданне «Минских епархиальных ведомостей». З 1992 да 2014 года межы епархіі супадалі з межамі Мінскай вобласці. Станам на 2000 год, у яе склад уваходзілі 20 благачынных акруг, 279 прыходаў, 183 храмаў і 10 капліц, 4 манастыры, Мінская духоўная семінарыя, Мінская духоўная акадэмія і Мінскае духоўнае вучылішча.
23 кастрычніка 2014 года рашэннем Святога сінода са складу Мінскай епархіі былі вылучаны Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая епархіі. Мінская епархія была абмежавана тэрыторыямі Мінска і Мінскага раёна. Разам з Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархіямі яна ўвайшла ў склад Мінскай мітраполіі.
Навучальныя ўстановы Духоўнымі навучальнымі ўстановамі епархіі з’яўляюцца: Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага ў Мінску. Мінская духоўная семінарыя імя ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста ў Жыровіцкім манастыры. Мінскае духоўнае вучылішча ў МінскуМінская епархія — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
Манастыры У склад епархіі ўваходзяць пяць манастыроў: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр у Мінску. Свята-Раства-Багародзіцкі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Гродне. Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Багушах. Свята-Успенскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр у Жыровіцах. Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у ПолацкуМанастыры Мінскай епархіі . — Афіцыйны сайт Мінскай епархіі.
Тытулы кіруючых архірэяў
Мінскі, ізяслаўскі і браслаўскі (1793—1795). Мінскі і літоўскі (1795—1833). Мінскі і гродзенскі (1833—1840). Мінскі і бабруйскі (1840—1878).
Мінскі і тураўскі (1878—1922). Мінскі і беларускі (1922—1989). Мінскі і слуцкі (1991—2014). Мінскі і заслаўскі (з 2014).
Епіскапы Віктар (Садкоўскі) (13 красавіка 1793 — 13 мая 1796). Іоў (Пацёмкін) (13 мая 1796 — 7 лютага 1812). Серафім (Глаголеўскі) (7 лютага 1812 — 20 жніўня 1814). Данііл (Наток-Міхайлоўскі) (1814 — 7 лютага 1816, часова выконваючы абавязкі). Анатолій (Максімовіч) (7 лютага 1816 — 10 лютага 1832). Яўгеній (Бажанаў) (17 лютага 1832 — 1 верасня 1834) Ніканор (Кляменцьеўскі) (5 верасня 1834 — 28 студзеня 1840). Антоній (Зубко) (28 студзеня 1840 — 1 сакавіка 1848). Міхаіл (Галубовіч) (1 сакавіка 1848 — 23 студзеня 1868). Аляксандр (Дабрынін) (14 жнівень 1868 — 25 красавіка 1877). Яўгеній (Шаршылаў) (16 мая 1877 — 26 ліпеня 1880). Варлаам (Чарняўскі) (26 ліпеня 1880 — 21 мая 1889). Сімяон (Лінькоў) (3 чэрвеня 1889 — 31 жніўня 1899). Міхаіл (Цемнарусаў) (22 верасня 1899 — 29 мая 1912). Іаан (Помер) (май 1912 — лістапад 1912, часова выконваючы абавязкі). Мітрафан (Краснапольскі) (9 лістапада 1912 — 6 ліпеня 1916). Георгій (Ярашэўскі) (6 ліпеня 1916—1919). Мелхіседэк (Паеўскі) (1919—1926). Арсеній (Смалянец) (13 ліпеня 1927 — 12 кастрычніка 1927, часова выконваючы абавязкі). Павел (Вількоўскі) (кастрычнік 1927 — кастрычнік 1930). Феафан (Семяняка) (13 снежня 1930—1935). Іасаф (Жэвахаў) (1936, часова выконваючы абавязкі). Мадэст (Нікіцін) (лістапад 1936 — 29 кастрычніка 1937). Панцялеймон (Ражноўскі) (1941—1944). Васілій (Ратміраў) (верасень 1944 — 13 студзеня 1947). Піцірым (Свірыдаў) (13 студзеня 1947 — 21 красавіка 1959). Гурый (Ягораў) (21 мая 1959 — 19 верасня 1960). Лявонцій (Бондар) (19 верасня 1960 — 16 сакавіка 1961, часова выконваючы абавязкі). Антоній (Крацэвіч) (16 сакавіка 1961 — 5 ліпеня 1961). Варлаам (Барысевіч) (5 ліпеня 1961 — 4 жніўня 1963). Нікадзім (Ротаў) (4 жніўня 1963 — 9 кастрычніка 1963). Сергій (Пятроў) (9 кастрычніка 1963 — 25 мая 1965). Антоній (Мельнікаў) (25 мая 1965 — 10 кастрычніка 1978). Філарэт (Вахрамееў) (10 кастрычніка 1978 — 25 снежня 2013). Павел (Панамароў) (25 снежня 2013 — 25 жніўня 2020). Веніямін (Тупека) (з 25 жніўня 2020).
Благачынныя акругі
1-е Мінскае гарадское благачынне — 10 прыходаў. 2-е Мінскае гарадское благачынне — 4 прыхода. 3-е Мінскае гарадское благачынне — 5 прыходаў. 4-е Мінскае гарадское благачынне — 6 прыходаў. 5-е Мінскае гарадское благачынне — 7 прыходаў. 6-е Мінскае гарадское благачынне — 7 прыходаў. 7-е Мінскае гарадское благачынне — 5 прыходаў. 1-е Мінскае раённае благачынне — 14 прыходаў. 2-е Мінскае раённае благачынне — 13 прыходаў. 3-е Мінскае раённае благачынне — 16 прыходаў.
Літаратура
Спасылкі Мінская епархія на афіцыйным сайце Рускай праваслаўнай царквы.
Катэгорыя:Рэлігія ў Мінску Катэгорыя:Рэлігія ў Мінскім раёне Катэгорыя:З’явіліся ў 1793 годзе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:1793 год у Беларусі