thumb|400px||Жан Агюст Дамінік Энгр. «Апафеоз Напалеона», 1853 Апафеоз (ад  — абагаўленне) — услаўленне, узвышэнне якой-небудзь асобы, з’явы і падзеі; урачыстае завяршэнне падзеі. Бярэ пачатак ад старажытнай блізкаўсходняй традыцыі прылічэння цароў да багоў або іх сыноў, што з цягам часу трансфармавалася ў культ правіцеляў. У старажытных егіпцян, грэкаў і рымлян гэта быў урачысты абрад абогатварэння правіцеляў за іх асаблівыя заслугі.

Літаратура Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7 Eugénie Strong. Apotheosis and after life: three lectures on certain phases of art and Religion in the Roman Empire. 1915

Спасылкі

Катэгорыя:Тэатр Катэгорыя:Іканапіс Катэгорыя:Метафары