Наталля Аляксандраўна Руднева (нар. , г. Самара, Расія) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана), педагог. Народная артыстка Беларусі (1999).
Жыццё і творчасць Закончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1981, клас К. Драздовай).
У 1981 годзе была прынята салісткай у трупу Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Першымі партымі на яго сцэне сталі партыя Мадалены («Рыгалета» Дж. Вердзі) і партыя Любашы («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава.
За трыццаць год працы ў тэатры выканала практычна ўсе вядучыя мецца-сапранавыя партыі класічнага рэпертуару. Найлепшымі ролямі артысткі лічацца: Амнерыс («Аіда Дж. Вердзі»), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, Кармэн (у аднайменнай оперы Ж. Бізэ), якія спявачка выконвала на працягу звыш дваццаці гадоў, а таксама партыі Ульрыкі і прынцэсы Эбалі (адпаведна «Баль-маскарад» і «Дон Карлас» Дж. Вердзі). Стварыла шэраг адметных вобразаў у сучасных операх, перш за ўсё беларускіх кампазітараў, сярод якіх: Любка («Сівая легенда» Дз. Смольскага), Клара Цаханасян («Візіт дамы» С. Картэса) і інш.
Гастраліравала ў Аргенціне, Бельгіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Партугаліі, Польшчы, Турцыі, Швейцарыі. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, мае вялікія кантатна-аратарыяльны і камерны рэпертуары.
Супрацоўнічала са шматлікімі калектывамі, сярод якіх: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, аркестры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Смаленскі аркестр народных інструментаў імя В. Дуброўскага, Дзяржаўны акадэмічны рускі аркестр імя В. В. Андрэева (Санкт-Пецярбург, Расія), Нацыянальным сімфанічным аркестрам Турцыі і інш. У Барселоне (Іспанія) у рамках культурнай праграмы Алімпійскіх гульняў 1992 г. Наталля Руднева выканала духоўную араторыю «Чырвоная кніга» сучаснага іспанскага кампазітара К. Бенгуэрэля. У 1996 годзе ў Швейцарыі падчас Вечара памяці Эдысана Дзянісава выканала вакальны цыкл кампазітара на вершы кітайскіх паэтаў.
Актыўна супрацоўнічала з Беларускім тэлебачаннем. Запісала шмат музычных тэлепраграм, у якіх выканала шэраг твораў камернай класікі (Р. Шумана, Р. Вагнера і інш.). Стварыла адметны ў драматычным плане вобраз Джуліі ў фільме-оперы В. Губарэнкі «Альпійская балада» (рэжысёр-пастаноўшчык Генадзь Нікалаеў).
У 2011 годзе завяршыла кар’еру спявачкі. З таго часу кіраўнік стажорскай групы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Рэпертуар Мадалена («Рыгалета» Дж. Вердзі) Эбалі («Дон Карлас» Дж. Вердзі) Ульрыка («Баль-маскарад» Дж. Вердзі) Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі) Фенена («Набука» Дж. Вердзі) Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі) Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні) Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ) Сантуцца («» П. Масканьі) Мадалена («Мадалена» С. Пракоф’ева) Соня («Вайна і мір» С. Пракоф’ева) Ахросімава («Вайна і мір» С. Пракоф’ева) Элен («Вайна і мір» С. Пракоф’ева) Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава) Лель («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава) Вясна («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава) Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага) Вольга («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) Няня («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) Паліна («Пікавая дама» П. Чайкоўскага) Канчакоўна «(Князь Ігар» А. Барадзіна) Любка («Сівая легенда» Дз. Смольскага) Клара Цаханасян («Візіт дамы» С. Картэса) Мярчуткіна («Юбілей» С.Картэса) партыя саліруючага мецца-сапрана («Рэквіем» В. А. Моцарта) партыя саліруючага мецца-сапрана («Рэквіем» Дж. Вердзі) партыя саліруючага мецца-сапрана («Stabat mater» Дж. Пергалезі) партыя саліруючага мецца-сапрана («Stabat mater» Дж. Расіні) партыя саліруючага мецца-сапрана («Страсці па Матфею» І. С. Баха) партыя саліруючага мецца-сапрана («Месія» Г. Гендэля) партыя саліруючага мецца-сапрана («Gloria» А. Вівальдзі) партыя саліруючага мецца-сапрана («Missa Solemnis» Л. Бетховена) партыя саліруючага мецца-сапрана (9-я сімфонія Л. Бетховена) партыя саліруючага мецца-сапрана («Каранацыйная імша» В. Моцарта)
Ацэнка творчасці Паводле водгукаў крытыкі, голас Рудневай моцны, прыгожага тэмбру, сама артыстка валодае высокай музычнай і сцэнічнай культурай, вялікім драматычным талентам, выкананню ўласцівы эмацыйнасць і шчырасць.
Прызнанне Лаўрэат міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Рызе (1979) Лаўрэат міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Мінску (1980) Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1994) Прэмія імя Л. Александроўскай (1997) Народная артыстка Беларусі (1999) Прыз «Крыштальная Паўлінка» (2012)
Спасылкі Наталья Руднева: Театр — это судьба
Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі