Анатоль Барысавіч Антаневіч (нар. , вёска Мелаватка, , РСФСР) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Метад функцыянальных раўнанняў у тэорыі краявых задач), прафесар (1991).
Біяграфія Скончыў БДУ (1963), дзе і працуе. Навуковыя працы па функцыянальным аналізе і дыферэнцыяльных раўнаннях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў і нелакальна-краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).
Навуковыя працы Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я. Радынам); Нелинейные дифференциальные уравнения: операторный подход. Мн., 1988; Functional differential equations: I.C.-theory. New York, 1994. V. 1 (разам з А. Лебедзевым); 1998. V. 2 (разам з А. Лебедзевым і М. Белавусавым).
Літаратура
Спасылкі
Антоневич Анатолий Борисович // Сайт механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў