До́брына — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозка, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Сянно, каля вёскі Цыганкі.

Плошча паверхні 0,46 км², даўжыня 1,49 к, найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Найбольшая глыбіня дасягае 19,1 м, сярэдняя каля 4,9 м. Аб’ём вады 3,52 млн. м³. Пл. вадазбору 2,1 км².

Катлавіна Добрына лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя. У паўночнай частцы возера вышыня схілаў катлавіны дасягае 13 метраў. Берагавая лінія возера слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,6 м. Падводная частка катлавіны складанай будовы. Літаральная зона спадзістая, шырынёй да 300 м. Сублітаральны схіл стромкі. Дно возера да глыбіні 10—12 метраў складзена з пяскоў і апясчаненага ілу, глыбей дно выслана высакапопельным гліністым ілам. Возера Добрына мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць некалькі ручаёў (у т. л. з возера Зелянец) і выцякае ручай у возера Бярозаўскае. Надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 20 м ад берага, падводная пашырана да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура Богдзель І. І. Добрына //

Спасылкі Возера Добрына

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна