За́мкава-па́ркавы ко́мплекс «Мір», Мі́рскі за́мак — помнік беларускай нацыянальнай культуры, архітэктурны шэдэўрФедорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.90, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаўДмитрий Бубновский. История создания… с. 46, 51 Беларусі. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI—XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 1896—1898 гадоў, прыдарожную капліцу, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Мір, на правым беразе ракі МіранкіТкачев М. А. Замки Беларуси. с. 135.

Пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя магнатам Юрыем Ільінічам, ён стаў першым прыватнаўласніцкім замкам на землях БеларусіКалнін В. В. Мірскі замак. с.34Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 26. З 1568 года ён належаў князям Радзівілам, у XIX стагоддзі Вітгенштэйнам і Святаполк-МірскімБеларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469. Мірскі замак — самае ўсходняе гатычнае збудаванне, а таксама самы буйны і адзіны някультавы аб’ект з захаваных нешматлікіх узораў беларускай готыкіДмитрий Бубновский…" История создания. с.14.

Замак у плане блізкі да квадрата са стараной каля 75 метраў, па вуглах мае пяціпавярховыя вежы вышынёй 25—27 метраў, якія выходзяць за межы сцен. Пятая вежа — шасціпавярховая з уязной брамайЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437.

Удзельнічаў у войнах, пачынаючы з маскоўска-рэчыпаспалітаўскай 1654—1667 гадоў і да расійска-французскай 1812 годаПамяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 43, замак не раз бралі ў аблогу і штурмавалі. Быў пашкоджаны ў 1665 і 1706 гадах, пасля адноўлены ў пачатку XVIII стагоддзя. Пасля зноў моцна пашкоджаны ў 1794 годзе і ў канцы XVIII стагоддзя заняпаў. У 1812 годзе пад сценамі замка адбыўся бой паміж французскай кавалерыяй і ар’ергардам рускай арміі.

Мірскі замак для свайго часу быў магутным ваенным збудаваннем, дзе былі прыменены амаль усе вядомыя элементы сярэднявечнай фартыфікацыі і былі ўвасоблены мясцовыя традыцыі замкавага дойлідства. Будавалі яго паводле праекту архітэктара, які, хутчэй за ўсё, быў майстар з народа і валодаў мастацкім густам. Адсутнасць добрых прылад не перашкодзіла стварыць першакласнае для таго часу ваенна-інжынернае збудаванне і ўпрыгожыць яго разнастайнымі архітэктурнымі дэталяміТкачев М. А. Замки Беларуси. с. 142. Вялікая насычанасць агнявых сродкаў пры ўзаемным перакрыванні сектараў абстрэлу, пастаноўка веж з разлікам вядзення флангавага агню ўздоўж сцен, высокія, стромкія земляныя валы з бастыёнамі па кутах рабілі Мірскі замак першакласным абарончым збудаваннем свайго часуА. Я. Митятин. Замок в Мире.

На працягу свайго існавання комплекс зведаў не адно аднаўленне і перабудову, аднак дадзеныя працэсы не ўнеслі значных змен у яго аб’ёмна-планавую і кампазіцыйную сістэмы. Разам з тым, Мірскі замак захаваў першапачатковыя стылістычныя элементы часоў готыкі і Рэнесансу, набыўшы пры гэтым новыя напластаванні, характэрныя стылістыцы барока і рамантызмуАндрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.152.

Усе элементы замка складаюць цэласную архітэктурную кампазіцыю, што стварае завершаны вобраз збудавання, якое не мела сабе падобных на землях Прыбалтыкі, Польшчы і Расіі.

Комплекс Мірскага замка вызначаецца сваёй архітэктурнай гармоніяй, злучнасцю з прыродай, рацыяналізмам і прадуманасцю абарончых збудаванняў, прастатой і лаканізмам формТкачев М. А. Замки Беларуси. с. 136.

Гісторыя

Першыя згадкі пра Мір

Першае ўпамінанне Міра адносіцца да 1395 года, калі крыжакі, падтрымліваючы Свідрыгайлу ў яго міжусобіцы супраць Вітаўта, уварваліся на Навагрудчыну, дасягнулі Міра і знішчылі паселішча. У 1434 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч, раздаючы землі сваім прыхільнікам, даў Мір Сёмку — гэта значыць Сямёну Гедыголдавічу, які пасля стаў віленскім кашталянам. І хаця ў гэтай грамаце ўпамінаецца ўсяго адна curia (двор) нейкага Дзяміда, археалагічныя матэрыялы пачатку XV ст. сустракаюцца не толькі на тэрыторыі сучаснага мястэчка Мір, але і на другім беразе ракі Міранкі, менавіта на тым месцы, дзе ўзвышаецца цяпер Мірскі замак. Рэшткі выяўленых дазамкавых пабудоў сведчаць аб тым, што яны былі даволі багатымі для свайго часу. Так, у культурным слоі замкавага двара знойдзены рэшткі печы, складзенай з гаршковай кафліПамяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40.

Сёмка, паміраючы бяздзетным, адпісаў мірскія ўладанні сваёй названай дачцэ Ганне Бутрымаўне. Але Ганна так і не выйшла замуж і памерла маладой. У 1476 г. яна перапісала ўсю маёмасць роднай цётцы — жонцы Сенькі МілохнеКраўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. с.6, а Мілохна ў сваю чаргу 1490 г. адпісала свае ўладанні сваяку Юрыю ІльінічуШишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.10, маладому, але даволі заможнаму пану.

Юрый быў сынам Івашкі Ільініча, віцебскага і смаленскага старостыКалнін В. В. Мірскі замак. с. 18. Упершыню Ільініч з’яўляецца ў Міры толькі ў 1495 г. Мірскія ўладанні былі аб’ектам спрэчак з маршалкам дворным Літаворам Храбтовічам, ужо ў наступны год па гэтай справе ў Горадне праходзіць суд на карысць Храбтовіча. Судовыя спрэчкі працягнуліся пасля ваеннага паходу ў 1497 годзе ў Малдову, аднак і ў гэты раз «Мірскія ловы» Ільінічу атрымаць не ўдалося. Ільініч дамогся правоў на Міршчыну толькі праз 27 гадоў, ужо пасля смерці магутнага суседа-канкурэнта. У 1522 г., займаючы пасаду літоўскага маршалка і брэсцкага старостыХілімонаў В. А. Мірскія былі. с.6 і скарыстаўшы недасведчанасць нашчадкаў Літавора, а можа, нават падкупіўшы сведкаў, Ільініч праз суд дамагаецца нарэшце правоў на мірскія ваколіцыКалнін В. В. Мірскі замак. с. 20-30.

Загадка пабудовы замка

Цяпер цяжка вызначыць, якімі матывамі кіраваўся магнат, прымаючы рашэнне аб стварэнні ўмацаванай рэзідэнцыі. Амаль усе даследчыкі гісторыі Мірскага замка пастаянна ставяць пытанне, што прымусіла далёка не самага багатага і не самага ўплывовага ўрадніка Вялікага Княства Літоўскага ўзяцца за маштабнае будаўніцтва. Інтрыгуе і той факт, што Ільініч распачаў грандыёзнае будаўніцтва на схіле свайго жыццяІнтрыга вакол 10 тысяч дукатаў. с.102. Акрамя таго, да XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім зусім не будавалася прыватных мураваных замкаў, і нават вельмі заможныя паны звычайна абыходзіліся драўлянымі ўмацаванымі двараміКалнін В. В. Мірскі замак. с. 34.

Сярод вучоных дагэтуль працягваюцца спрэчкі і пра прызначэнне Мірскага замка. Нагодай для будаўніцтва каменнага замка маглі паслужыць войны з Вялікім княствам Маскоўскім, набегі крымчакоў, складаныя адносіны з суседзямі, уласная агрэсіўнасць ці імкненне праславіцца, атрымаць тытул графа Свяшчэннай Рымскай Імперыі ці проста становішча маршалка надворнага літоўскагаМИР. Замок и местечко. Текст О. Новицкой.

Цяпер даследчыкі звязваюць пабудову замка з меркаваннямі аўтарытэту і жаданнем Юрыя Ільініча самасцвердзіцца. Ён на працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў вёў судовыя цяжбы за права ўладання Мірскімі маёнткамі, якія завяршылася ў карысць Ільінічаў толькі ў 1522 годзе, калі мабыць і пачалося ўзвядзенне Мірскага замкаДмитрий Бубновский. История создания… с. 13Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.71. Да гэтага часу Ільініч стаў заможным магнатам і атрымліваў прыбыткі ад кіравання Берасцейскім і Ковенскім староствамі і замкаміФедорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 64, а таксама магчыма скарыстаўся вялізнай сумай грошай у 10 000 залатых дукатаў ад земскага падскарбія Абрама Езафовіча РабічковічаІнтрыга вакол 10 тысяч дукатаў..

Вызывае спрэчкі і дата будаўніцтва замка. Замак упершыню ўпамінаецца ў 1527 годзе ў Літоўскай метрыцы, аднак асаблівасці архітэктуры Мірскага замка паказваюць на тое, што ён быў закладзены не раней за 1510 год. Міхаіл Ткачоў лічыў, што замак быў пабудаваны ў 1506—1510 гадах, сустракаюцца таксама даты будаўніцтва — канец XV — пачатак XVI стст.Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. с.7), і 1508—1510 гады (паводле А. Сняжко). Цяпер большасць гісторыкаў сходзяцца ў меркаванні, што ў самым канцы XV стагоддзя замка ў Міры яшчэ не былоКалнин В. В. Мирский замок. с. 7. На тое, што замак будаваўся не раней за 20-я гады ўскосна ўказвае факт пабудовы ў 1524 годзе непадалёк ад Ваўкавыска касцёла Святога Міхаіла, пластыка архітэктурных дэталяў якога вельмі падобная на архітэктурнае аздабленне замкаМирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.49. Некаторыя асаблівасці архітэктуры Мірскага замка («крышталёвыя скляпенні») таксама з’яўляюцца пацвярджэннем таго, што замак быў закладзены не раней чым у 1510-х гадахКалнін В. В. Мірскі замак. с. 38.

У першапачатковым варыянце замак не быў дабудаваны, засталіся недабудаванымі абарончыя карпусы ўздоўж паўднёвай і ўсходняй сцен, а таксама паўночна-заходняя вежаПамяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41. Тым не менш па меркаванню даследчыкаў, у той час на ўсёй тэрыторыі Беларусі як па памерах, так і па велічыні не было нічога, што магло б параўнацца з Мірскім замкамІнтрыга вакол 10 тысяч дукатаў. с.116.

Першапачатковы выгляд замка

Архітэктура Мірскага замка XVI стагоддзя мела рысы беларускай позняй готыкі. Замак быў выкананы ў выглядзе квадратнага ў плане збудавання з выступаючымі па кутах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 м. Усе вежы былі спланаваны як самастойныя вузлы абароны. Таўшчыня сцен замка дасягала 3 м пры вышыні каля 13 м. Шматлікія падзямеллі замка стваралі складаную сістэму дапаможных памяшканняў, якія ў цэлым па плошчы пераўзыходзілі ў некалькі разоў наземную частку збудавання. Усе вежы замка зроблены аднолькава: 4-гранная аснова, 8-гранны купал, які звужваецца ўверх.

Квадратны план веж і размяшчэнне іх за вонкавай лініяй сцен стваралі магчымасць весці абстрэл ворага не толькі прама, але і ўздоўж сцен. Па тых часах гэта была самая прагрэсіўная схема абароны і толькі недасканаласць агнястрэльнай зброі прымушала яшчэ ўжываць традыцыйныя спосабы абароны з дапамогай лукаў, арбалетаў, камянёў, смалы і варуКалнин В. В. Мирский замок. с. 10.

Будаўніцтва замка ажыццяўлялася ў некалькі этапаў. У першым дзесяцігоддзі XVI ст. былі збудаваны сцены і вежы, а ў паўднёва-заходнім участку двара пабудавалі цаглянае аднапавярховае жылое памяшканне. Ад яго да цяперашняга часу захаваліся толькі асобныя ўчасткі падмуркаў, сляды перавязкі мура сцен гэтай пабудовы са сценамі замка, а таксама гнёзды ад заладкі канцоў бэлек перакрыцця на паўднёвай замкавай сцянеА. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13.

Дэкаратыўнае аздабленне замка было заснавана на кантрасце чырвонай цэглы і ружовай атынкоўкі. Вонкавыя сцены арнаментаваны парэбрыкамі, гіркамі, нішамі, паяскамі, паўкалонкаміБеларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469—470. Пры будаўніцтве сцен была выкарыстана трохслаёвая муроўка: вонкавую частку сцен выкладвалі з цэглы з украпваннем каменя-валуна, а ўнутраная — складалася з дробнага каменя і цагляных аскепкаў, залітых вапнавым растворамТкачев М. А. Замки Беларуси. с. 140. Аднак дальнабачнасць Юрыя Ільініча не дазволіла «зрабіць з замка проста цацку» — у выпадку патрэбы замак мог аказаць адчувальны адпор захопнікамЛюдмила Массакова. Сокровище мира. с.34. Усе вежы былі збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж сцен і знішчаць ворага на подступах да іх. Кожная вежа мела па пяць баявых ярусаў з байніцамі і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. З часу першага этапу будаўніцтва захаваліся два каміны. Першы знаходзіцца ў праездзе на першым ярусе ўязной вежы, ім карысталіся для абагравання вартавыя, якія неслі кругласутачнае дзяжурства. У адным канале з ім знаходзіўся другі камін — у памяшканні капліцы на другім ярусе ўязной вежыДмитрий Бубновский. История создания… с.20.