Дзяні́скавічы (, ) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Дзяніскавіцкага сельсавета. Размешчаны за 25 км ад Ганцавіч і аднайменнай чыгуначнай станцыі.
Гісторыя Магчыма, упершыню згаданы ў 1440—1447 гадах як «ловища» (паляўнічыя ўгоддзі) «у Денисковичох», якое разам з «чалавекам» у Клецкай воласці вялікі князь Казімір надаў Івашку Судзімонтавічу.LM № 3 (1440—1498). — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. — P. 56
Да 1924 года вёска ўваходзіла ў склад Слуцкага павета.
У 1900—1908 годзе ў вёсцы быў адкрыты лесапільна-бандарны завод.
Насельніцтва 1999 год — 1723 чалавекі 2009 год — 758 двароў, 1223 жыхароў
Вядомыя асобы
Дзяніс Васілевіч Лісейчыкаў (нар. 1979) — беларускі гісторык і архівіст Аляксандр Сямёнавіч Кляўчэня (1924—2002) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1971), прафесар (1972).
Славутасці Свята-Міхайлаўская царква (2013) Курганны могільнік-1 перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XII стагоддзі), за 4 км ад вёскі, справа ад дарогі на в. Нач — Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 5 км ад вёскі, справа ад дарогі на в. Вялікія Круговічы, ва ўрочышчы Смалярня — Курганны могільнік-3 (X—XIII стагоддзі), ва ўрочышчы Варацец (74-ы квартал Кругавіцкага лясніцтва) —
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяніскавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна