Кучаваыя воблакі, клубаватыя воблакіГеографічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. Менск: Інбелкульт, 1923. (cumulus, Cu) — шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным вертыкальным развіццём (да вышыні 5 км і больш).
Верхнія часткі падобныя да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць найчасцей як воблакі канвекцыі ў халодных паветраных масах, а ў цёплы час года таксама ў мясцовых паветраных масах над паверхняю сушы, якая праграваецца ўвесь дзень. Могуць ператварацца ў кучава-дажджавыя воблакі.
Віды Кучавыя воблакі маюць наступныя віды:Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. Кучавыя плоскія (Cumulus humilis, Cu hum.) — маюць нязначную магутнасць (не больш 1 км) і таму здаюцца плоскімі. Звычайна паяўляюцца раніцай, павялічваюцца ў памерах днём, а вечарам паступова расплываюцца, ператвараючыся ў слаіста-кучавыя воблакі, а ноччу прападаюць зусім. Кучавыя сярэднія (Cumulus mediocris, Cu med.) — воблакі з больш значнай вертыкальнай магутнасцю (1-2 км), купалападобнымі вяршынямі. Кучавыя магутныя (Cumulus congestus, Cu cong.) — моцна развітыя па вертыкалі воблакі (больш 2 км). Іх вяршыні маюць бялюткі колер і моцна клубяцца; у аснове больш цёмныя.
Зноскі
Катэгорыя:Воблакі