«Прыпавесць пра сляпых» () — карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. У ёй даецца аўтарская трактоўка евангельскага падання. Але, па сутнасці, мастак і тут увасабляе больш глыбокі сэнс — трагедыю слепаты, недалынабачнасці чалавецтва, якое не ведае свайго лёсу, сваёй будучыні.
Сюжэт На карціне намаляваны шасцёра сляпых, якія ланцужком рухаюцца наперад, трымаючыся адзін за аднаго. Сляпы павадыр спатыкаецца і разам з кіем падае ў яму. Наступны за ім сляпы падае на яго. Трэці, звязаны з другім кіем, рушыць услед за сваімі папярэднікамі. Пяты і шосты яшчэ ні пра што не здагадваюцца, але ім немінуча быць у яме следам за іх спадарожнікамі. У шасці фігурах прадстаўлены шэсць розных фаз падзення. Двое сляпых (другі і чацвёрты) не проста сляпыя - яны былі гвалтоўна аслепленыя.
Лічыцца, што сюжэт карціны заснаваны на біблейскай прыпавесці пра сляпых: «Калі сляпы вядзе сляпога, то яны разам упадуць у яму».
Літаратура Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4 Sudhoff, H. Ikonographische Untersuchungen zur 'Blindenheilung' und zum 'Blindensturz'. Ein Beitrag zu Pieter Bruegels Neapler Gemälde von 1568. Bonn 1981.
Катэгорыя:Карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага Катэгорыя:Карціны са збораў музея Кападымонтэ