Янус — у старажытнарымскай міфалогіі спачатку творца ўсяго існага, Сусвету, пазней увасабленне ўсякага роду пачаткаў (у тым ліку і чалавечага жыцця), бог уваходаў і выхадаў, дзвярэй, а таксама дагавораў і саюзаў. Ён навучыў людзей земляробству, караблебудаванню; быў ахоўнікам мараходаў.
Гл. таксама Старажытнарымская рэлігія
Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Катэгорыя:Багі ў рымскай міфалогіі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Багі часу і лёсу