І́льжа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 20 кіламетраў на поўнач ад горада Браслаў, за 0,5 км на поўнач ад вёскі Апанасішкі 1.

Плошча паверхні 0,21 км², даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 470 м, даўжыня берагавой лініі больш за 2,8 км. Катлавіна возера складаецца з 3-х плёсаў. Схілы катлавіны 3—6 м, пераважна разараныя, месцамі на захадзе і ўсходзе пад хмызняком. Злучана ручаём з возерам Прасвята.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны