Старадворскае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзісна, каля вёскі Стары Двор.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 18,9 м, сярэдняя 5,5 м. Катлавіна возера эварзійнага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—8 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбей дно возера выслана ілам.
Са Старадворскага выцякае ручай у возера Сэклы.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты