Антрапаніміка (ад «чалавек» і «імя») — раздзел анамастыкі, які вывучае імёны, прозвішчы, імёны па бацьку, псеўданімы і пад.
Прадмет антрапанімікі Антрапаніміка даследуе:
асаблівасці ўтварэння антрапонімаў, асноўныя прынцыпы намінацыі чалавека, шляхі пераходу апелятыва ў антрапонім і наадварот, храналагічныя характарыстыкі антрапонімаў, іх змены ў часе, утварэнне розных форм найменавання чалавека, словаўтварэнне розных класаў антрапонімаў, функцыянаванне тых ці іншых антрапонімаў у мове на розных храналагічных зрэзах.
Антрапаніміка таксама вырашае ўласна практычныя праблемы:
правапіс антрапонімаў, перадача антрапонімаў у іншых мовах.
Развіццё антрапанімікі Антрапаніміка, разам з тапанімікай, вылучылася ў асобную галіну анамастыкі ў 1960—1970-х гг. Да гэтага ў навуковых працах на азначэнне антрапанімікі часта ўжываўся тэрмін «анамастыка».
У 1960-х пачалося сістэмнае навуковае вывучэнне беларускіх антрапонімаў. З’явіліся працы Мікалая Бірылы:
Бірыла М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай). Мінск, 1963.
Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 3. Структура ўласных мужчынскіх імён. Мінск, 1982. Бірыла М. В. Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў. Мінск, 1988.
Літаратура
Катэгорыя:Анамастыка