Тапані́міка (ад (топас) — мясцовасць, ὄνομα, (онама) — імя) — раздзел анамастыкі, які вывучае назвы геаграфічных аб’ектаў (тапонімы). Даследуе паходжанне назваў, іх сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, вымаўленне і напісанне.

Як спецыяльная навуковая дысцыпліна, тапаніміка знаходзіцца на сумежжы 3-х галін ведаў: лінгвістыкі, геаграфіі і гісторыі, і выкарыстоўвае іх даныя. Таксама цесна звязаная з этнаграфіяй, тапаграфіяй, картаграфіяй, геалогіяй, дэмаграфіяй. Тапаміка уключае ў сябе шэраг кірункаў, у якіх даследуюцца розныя групы тапонімаў: айканіміка (вывучэнне назваў населеных пунктаў), гідраніміка (назваў рэк і іншыхводных аб’ектаў), аранімія (вывучэнне назваў форм рэльефу), мікратапаніміка (назваў малых геаграфічных аб’ектаў) і інш.

Сукупнасць тапонімаў на якой-небудзь тэрыторыі называецца тапанімія.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Taponim.by — карта тапонімаў Беларусі. Пошук па шаблоне з візуалізацыяй на карце.