Цыклопы (Cyclopoida) — падатрад (па іншай сістэме атрад) беспазваночных атраду весланогіх рачкоў класа максілаподаў.

Апісанне Даўжыня 1-8 мм. Маюць адно няпарнае лобнае вока (адсюль назва ад імя аднавокіх гігантаў з грэчаскай міфалогіі). Перамяшчаюцца скачкамі. У самак 2 яйцавыя мяшкі.

Некаторыя марскія цыклопы свецяцца.

Распаўсюджанне Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах, нямногія — планктонныя. На Беларусі каля 20 відаў.

Асаблівасці біялогіі Самкі цыклопаў выношваюць аплодненыя яйцы ў яйцавых мяшках на брушку.

Большасць драпежнікі, ёсць і раслінаедныя. Цыклопамі кормяцца рыбы. Многія з іх паразіты рыб і беспазваночных, некаторыя прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей.

Літаратура

Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6

Катэгорыя:Весланогія ракападобныя