Кобальт () Co — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 27, атамная маса 58,9332. Прыродны складаецца з 2 стабільных ізатопаў: 59Co (99,83 %) і 57Co (0,17 %). У зямной кары 410−3 % па масе. Неабходны для жыцця раслін і жывёл; уваходзіць у састаў вітаміну B12. Атрыманы ў 1735 годзе шведскім хімікам Георгам Брантам. Назва ад ням. Kobold — дамавік, гном.
Бледна-жоўты метал з ружовым ці сіняватым адценнем, tпл 1494 °C, шчыльнасць 8900 кг/м³; ферамагнетык (пункт Кюры 1121 °C). Кампактны пры звычайнай тэмпературы ўстойлівы ў паветры, тонкадысперсны — пірафорны. Узаемадзейнічае з разбаўленымі мінеральнымі кіслотамі (пасівіруецца канцэнтраванай азотнай), галагенамі (акрамя фтору), пры сплаўленні — з вугляродам, серай, селенам. Атрымліваюць пры перапрацоўцы нікелевых руд.
Прыродныя крыніцы Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 34-е месца. Сустракаецца ў прыродзе заўсёды разам з нікелем. Здабываюць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (40 % сусветнай здабычы), Канадзе, Замбіі, Расіі (Урал, Кольскі паўвостраў), Бразіліі, Кубе.
Прымяненне Выкарыстоўваюць для атрымання кобальтавых сплаваў (гарачатрывалых, магнітных, каразійнаўстойлівых і інш.); злучэнні кобальту — як каталізатары, пігменты, мікраўгнаенні (кобальтавыя ўгнаенні), кампаненты фарбаў, шкла, керамікі; радыеактыўны ізатоп 60Co — як крыніцу γ-выпрамянення ў медыцыне і тэхніцы.
Літаратура
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Кобальт