Ірга́ (Amelanchier) — род раслін трыбы сямейства , лістападны хмызняк ці невялікае дрэва.

Назва

Навуковая назва роду, Amelanchier, відаць, утворана ад правансальскага слова amelanche, якое «паказвае на мядовы смак пладоў». На думку М. М. Кадэна і Н. М. Цярэнцьевай, amelanchier (чытаецца амелянчыер) — гэта правансальская назва расліны, паходзіць ад amelanche — назвы пладоў аднаго з відаў роду (). Слову прыпісваецца кельцкае паходжанне са спасылкай на , , і .

Батанічнае апісанне

Лісце простае, круглявае або авальнае, на хвосціках, дробна- ці буйназубчатыя па краі, зверху цёмна-зялёныя, знізу бледна-зялёныя, восенню жоўта-чырвоныя або цёмна-чырвоныя.

Кветкі шматлікія, белыя або крэмавыя, сабраныя ў шчыткападобныя пэндзлі на канцах парасткаў. Завязь ніжняя. Песцік адзін. Асабліва багатае квіценне і плоданашэнне бывае на верхавінных парастках мінулага года.

Плод — яблык, сінявата-чорны або чырванавата-фіялетавы, з шызым налётам, дыяметрам да 10 мм, ядомае, салодкае, у сярэдняй паласе Расіі спее ў ліпені — жніўні.

Плады ўтрымліваюць да 12 % цукараў, каля 1 % кіслот, 0,5 % дубільных рэчываў, каля 40 мг% аскарбінавай кіслаты, карацін, фарбавальныя рэчывы.

Распаўсюджанне Вядома 19Паводле сайта GRIN. Гл. картку расліны. відаў роду, якія растуць ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я: Паўночная Амерыка, Паўночная Афрыка, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Каўказ, Крым, Японія, і некалькі гібрыдных формаў.

Лёгка прыстасоўваючыся да ўмоў, шырока разыходзіцца па свеце, у тым ліку і ў Расіі. Нярэдка сустракаецца здзічэлым. Насенне распаўсюджваецца птушкамі.

На тэрыторыі Беларусі часцей за ўсё сустракаюцца , і радзей Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил..

Класіфікацыя У родзе Ирга больш 10 відаўThe Plant List: Amelanchier

NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Amelanchier Medik.

Гібрыдныя роды з удзелам прадстаўнікоў роду ×Amelasorbus (= Sorbus × Amelanchier)

Ужыванне Багатае квіценне, дэкаратыўныя плады, вытанчаная восеньская афарбоўка лісця, непатрабавальнасць да глеб, засухаўстойлівасць, скараплоднасць, хуткі рост, зімаўстойлівасць, штогадовае плоданашэнне — усё гэта робіць расліну вельмі прывабнай для садоўніка.

Лёгка пераносіць стрыжку, маючы 15-20 і больш роставых парасткаў.

У паўночных раёнах Расіі з'яўляецца адным з надзейных і цягавітых прышчэпаў для карлікавых груш і яблынь.

Плады ўжываюцца ў ежу свежымі, перапрацоўваюцца на варэнне, пасцілу, жэле, віно. Сухія плады — складовая частка кампотаў і кісялёў з сухафруктаў, якая надае ім прыгожую афарбоўку.

Ужыванне ў медыцыне Мноства вітаміну Р дазваляе рэкамендаваць плады расліны і сокі з іх пажылым людзям для ўмацавання сценак сасудаў і павышэння іх эластычнасці, папярэджання інфаркту міякарда і варыкознага пашырэння вен. Плады — добры полівітаміны сродак, іх ужываюць для лячэння гіпа- і авітамінозаў. Яны нармалізуюць сон і ўмацоўвае арганізм. Ужыванне настойкі кветак нармалізуе працу сэрца і зніжае крывяны ціск. У народнай медыцыне сок выкарыстоўваецца для паласкання горла пры ангінах, запаленні паражніны рота, адвары кары і лісця — як звязальны і ахінальны сродак. Сок свежых пладоў валодае звязальнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца як лячэбны напой пры засмучэннях кішачніка.

Літаратура Ірга // — С. 316.

Спасылкі

Ирга у «Энциклопедии декоративных садовых растений» Ирга на сайце «Усадьба» На сайце USDA NRCS

Катэгорыя:Слівавыя Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі