Аляксей Дзікавіцкі () — беларускі журналіст і пісьменнік.

Скончыў пінскую СШ № 12 (1990), мінскі Інстытут сучасных ведаў (1994), спецыяльнасць — эканоміка, замежны гандаль. Працаваў у 1994—1996 на прадпрыемстве Пінскдрэў у Пінску, у 1997—2006 — карэспандэнт Радыё Свабода, у 2001 годзе выехаў у Польшчу, з 2007 — кіраўнік Рэдакцыі інфармацыйных праграм тэлеканала Белсат. Таксама працаваў у Беларускім Хельсінкскім камітэце. Пісаў для газет «Наша Ніва», «Народная Воля». Выдаў зборнік вершаў і эсэ «Оньдэ» на заходнепалескай мікрамове. Аўтар дэтэктыўнага рамана «Вяртанне Эльзы».

Жанаты, мае сына.

Крыніцы

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута сучасных ведаў Катэгорыя:Супрацоўнікі Белсата