Гомельская і Жлобінская епархія — епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заснавана 20 ліпеня 1990 як Гомельская і Мазырская епархія. Пасля аднаўлення Тураўскай епархіі, да якой адыйшоў Мазыр, атрымала цяперашнюю назву. Раней (1907—1935) існавала Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі.
Гісторыя У 1907 годзе было створана Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі (існавала да 1935 года) на чале з вікарным епіскапам, які меў тытул «епіскап Гомельскі». Першым епіскапам быў праасвяшчэннейшы Мітрафан (Краснапольскі), былы рэктар Магілёўскай духоўнай семінарыі.
Пасля рэвалюцыі 1917 года значная частка Гомельшчыны апынулася ў складзе РСФСР. З 1919 года да 1926 год існавала Гомельская губерня, куды ўвайшлі 8 паветаў скасаванай Магілёўскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У 1923 годзе была створана Гомельская епархія, якая прымкнула да абнаўленцкай царквы. У 1924 годзе частка духавенства і міран на чале з епіскапам Ціханам далучылася да РПЦ Маскоўскага Патрыярхату і да 1934 года існавалі два епархіяльныя ўпраўленніГомельская епархія.
У межах Гомельскай і Жлобінскай епархіі існуе Светлагорскае вікарыяцтва, епіскапам якога з’яўляецца Амвросій (Шаўцоў).
Сучасны стан Епархія аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Жлобінскага, Кармянскага, Лоеўскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага, Чачэрскага раёнаў і г. Гомеля (Гомельская вобласць).
Благачынні (Дабрачынні) Буда-Кашалёўскае Гомельскае гарадское Гомельскае раённае Добрушскае Жлобінскае Лоеўскае Рагачоўскае Рэчыцкае Светлагорская Чачэрскае
Манастыры Свята-Мікольскі мужчынскі манастыр (Гомель) Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр (Гомель) Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр Свята-Успенскі Казіміраўскі жаночы манастыр
Епіскапы Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі Мітрафан (Краснапольскі) (11 лютага 1907 — 3 лістапада 1912) Варлаам (Рашанцаў) (13 студзеня 1913 — 3 верасня 1923)
Гомельская епархія Нікан (Дзегцярэнка) (1924 — сакавік 1925) ч/к, еп. Магілёўскі Ціхан (Шарапаў) (22 сакавіка 1925 — 17 сакавіка 1934) Варлаам (Пікалаў) (1926) ч/к, еп. Кашырскі Стэфан (Адрыяшанка) (1933) ч/к Серафім (Кокатаў) (17 снежня 1934 — 27 мая 1935, не змог уступіць у кіраванне епархіяй) Паўлін (Крошачкін) (1935 — 24 кастрычніка 1936) ч/к Рыгор (Барышкевіч) (24 кастрычніка 1943 — красавік 1946) з 1944 у эміграцыі Арыстарх (Станкевіч) (29 ліпеня 1990 — 23 красавіка 2012) Леанід (Філь) (23 красавіка — 7 чэрвеня 2012) ч/к, еп. Рэчыцкі Сцяфан (Нешчарэт) (з 7 чэрвеня 2012 па цяперашні час)
Дапаможныя епіскапы Амвросій (Шаўцоў) (з 23 жніўня 2019)АМВРОСІЙ, ЕПІСКАП СВЕТЛАГОРСКІ, ВІКАРЫЙ ГОМЕЛЬСКАЙ ЕПАРХІІ
Спасылкі
Гомельская епархія // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. Гомельская і Жлобінская епархія // Руская праваслаўная царква. Афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхата.
Катэгорыя:Рэлігія ў Гомельскай вобласці