thumb|300px|Будынак заграбскага ўніверсітэта і юрыдычнага факультэта з помнікам «Гісторыя харватаў» thumb|300px|Будынак філасофскага факультэта Заграбскі ўніверсітэт (, ) — найбуйнейшы і найстарэйшы ўніверсітэт Харватыі.

Гісторыя Дыпломам рымскага імператара і венгерска-харвацкай караля Леапольда I ад 23 верасня 1669 года былі прызнаныя статус і прывілеі ўніверсітэцкай установы былой Акадэміі езуітаў, якая дзейнічала ў вольным каралеўскім горадзе Заграбе, сталіцы Каралеўства Харватыі і Славоніі. З гэтай даты пачынаецца гісторыя Заграбскага ўніверсітэта, які цэлых два стагоддзі вёў упартую барацьбу за тое, каб заняць такім чынам годнае месца сярод прадстаўнічых і аўтарытэтных сярэднееўрапейскіх акадэмій і ўніверсітэтаў.

Арганізацыя сучаснага ўніверсітэта ў 1874 годзе Па ініцыятыве Іосіпа Юрая Штросмаера, біскупа Джакава і віднага мецэната харвацкай асветы і культуры, харвацкі парламент, прыняў заканадаўчую пастанову «аб універсітэце». На падставе артыкула закона 1874 года ў Заграбскім універсітэце прадугледжваліся чатыры факультэты: юрыдычны, тэалагічны, філасофскі і медыцынскі.

У 1990-я гады ўніверсітэт атрымаў вялікую аўтаномію, а таксама пачаў далучэнне да Балонскага працэсу.

Структура

У цяперашні час універсітэт складаецца з 29 факультэтаў, 3 акадэмій, 3 цэнтраў і 2 студэнцкіх цэнтраў.

Факультэты: Факультэт сельскагаспадарчых навук Архітэктурны факультэт Хіміка-тэхналагічны факультэт Факультэт грамадзянскага будаўніцтва Faculty of Education and Rehabilitation Sciences Факультэт электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі Факультэт харчовых і біятэхналогій Лясны факультэт Факультэт геадэзіі Геатэхналагічны факультэт Факультэт графічных мастацтваў Факультэт фізічнай культуры Факультэт права Факультэт машынабудавання і суднабудавання Металургічны факультэт Факультэт горных навук, геалогіі і нафтаздабычы Факультэт арганізацыі і інфарматыкі Фармацэўтычна-біяхімічны факультэт Філасофскі факультэт Факультэт палітычных навук Натуральна-матэматычны факультэт Факультэт тэкстыльнай тэхналогіі Факультэт транспартных навук Ветэрынарны факультэт Эканамічны факультэт - Вышэйшая школа эканомікі і бізнесу Медыцынскі факультэт Стаматалагічны факультэт Педагагічны факультэт Факультэт каталіцкай тэалогіі

Акадэміі: Акадэмія мастацтваў Акадэмія тэатральнага мастацтва Музычная акадэмія

Спасылкі

Афіцыйны сайт універсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Харватыі