Рыхард Дэмель (; , Хермсдорф, Маркграфства Брандэнбург, Германія — , Бланкэнэзэ, Гамбург, Германія) — нямецкі паэт-імпрэсіяніст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і лесніка ў Вендыш-Хермсдорфе. У 1882 годзе скончыў у Берліне школу і да 1887 года вывучаў прыродазнаўчыя навукі, эканоміку і філасофію. Атрымаў званне доктара філасофіі, рэдагаваў газету паляўнічых і быў сакратаром суполкі нямецкіх спажывецкіх таварыстваў. Пасля 1885 года — вольны пісьменнік. Аднак яшчэ да гэтага Дэмель надрукаваў зборнікі вершаў «Выратаванні» (Erlösungen, 1891), «Зноў каханне» (Aber die Liebe, 1893). Выдадзены ў 1896 годзе зборнік «Жанчына і свет» (Weib und Welt) стаў сапраўдным скандалам (нягледзячы на тое, што асобныя яго часткі нават не трапілі ў друк). Прычына гэтага скандалу — цікаўнасць аўтара перадусім да тэмы кахання і Эрасу. Да пачатку Першай сусветнай вайны былі надрукаваныя зборнікі вершаў «Метамарфозы Венеры» (Die Verwandlungen der Venus, 1907), «Цудоўны дзікі свет» (Schöne wilde Welt, 1913), а таксама раман у баладах «Два чалавекі» (Zwei Menschen. Roman in Romanzen, 1903) і камедыя «Дурань Міхаэль» (Michel Michael, 1911).
У пачатку Першай сусветнай вайны Дэмель добраахвотнікам сышоў на фронт і служыў да 1916 года, калі быў моцна паранены, і праз атрыманае раненне ў 1920 годзе памёр. У 1922 годзе была пасмяротна выдадзеная аўтабіяграфія Дэмеля «Маё жыццё» (Mein Leben). Многія вершы паэта былі пакладзеныя на музыку Рыхардам Штраўсам, Максам Рэгерам, Антонам Веберам і іншымі кампазітарамі.
Творчасць Дэмеля грунтуецца на перакананні існавання па-за межамі дабра і зла, адмаўлення рэлігіі, найперш хрысціянства; яго валадар і бог — толькі ва ўласным «Я».
Верш «Спатканне» пакладзены на музыку аўстрыйскага кампазітара-экспрэсіяніста Арнольда Шонберга, тэарэтыка і практыка атанальнай музыкі. Пераклад зроблены для выканання беларускім аркестрам «Класік-Авангард» музычнай кампазіцыі А. Шонберга на сцэне Мінскай філармоніі.
Крыніцы
Літаратура Sabine Henning, Annette Langwitz, Mathias Mainholz, Rüdiger Schütt, Sabine Walter: WRWlt — o Urakkord. Die Welten des Richard Dehmel. Bautz, Herzberg 1995. ISBN 3883090611
Спасылкі Нямецкамоўная паэзія ад Васіля Сёмухі
Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты