Клаус Элсбергс (; , Рыга — , Юрмала) — латышскі паэт і перакладчык.

Біяграфія Сын паэтэсы Візмы Бэлшавіцы. Вывучаў французскую філалогію ў Латвійскім дзяржаўным універсітэце (1977—1982), працаваў у выдавецтве Liesma («Полымя») і часопісе Avots («Крыніца»). Яго вершы пачалі з’яўляцца ў друку з 1978 года, і пры жыцці пісьменніка выйшлі два зборнікі яго паэзіі. Яшчэ адзін быў надрукаваны пасля смерці.

Але на радзіме Элсбергс вядомы не толькі як выбітны паэт, але як і выдатны перакладчык з французскай, англійскай і рускай моваў. Сярод яго перакладчыцкіх здабыткаў — паэзія Гіёма Апалінера, Поля Элюара, Луі Арагона і раман «Бойня нумар 5» Курта Вонегута.

Памёр Клаус Элсбергс у Юрмале пры нявысветленых абставінах.

У 1987 годзе ў Латвіі была заснаваная літаратурная прэмія яго імя за найлепшую дэбютную кнігу.

Бібліяграфія Pagaidīsim ausaino. (1981) Bēdas uz nebēdu. (1986) Velci, tēti. (1989)

Літаратура Bibliogrāfija // Elsbergs K. Tīkami rosīgi šļaksti. — Rīga: Enigma, 2000. — 285.—323.lpp. (Informācija par Klāva Elsberga, kā arī viņam veltītām publikācijām.)

Спасылкі Мой свет у сумётах тоне. Вершы Кароткая біяграфія Кароткая біяграфія

Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Паэты Латвіі Катэгорыя:Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя:Латышскамоўныя паэты Катэгорыя:Латышскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на латышскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на латышскую мову