Ірга́ канадская (Amelanchier canadensis) — кветкавая расліна сямейства .

Буйнарослы від іргі: вышыня яе кустоў або дрэў вагаецца ад 2 да 18 м. Расце ў Паўночным паўшар’і, інтрадукавана на тэрыторыі Беларусі.

Батанічнае апісанне

Адрозніваецца тонкімі паніклымі галінамі, якія на адкрытых месцах фарміруюць шырокакруглаватую крону. Лісце прадаўгаватае, буйное, тонкае, пілавата-зубчастае па краях. Цвіце ў сярэдзіне мая. Кветкі белыя або жаўтавата-белыя, у прамых або паніклых гронках. Плады круглаватыя, буйныя (да 1,7 см у дыяметры), цёмна-пурпуровыя, амаль чорныя, з шызаватым налётам, высокіх смакавых якасцей. Выспяваюць у канцы ліпеня — пачатку жніўня.

Выкарыстанне

Ірга канадская дае плады высокіх смакавых якасцяў. Аднак гэты від мала распаўсюджаны ў культуры і практычнага значэння не мае. Яго выкарыстоўваюць у полеахоўным лесаразвядзенні і для азелянення.

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі

Amelanchier canadensis (L.) Medik. (Ирга Ламарка) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Яблыневыя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Ягадныя культуры Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1793 годзе