Ульф Старк (; , Стакгольм — , Стакгольм) — шведскі пісьменнік і сцэнарыст.
Біяграфія Пісаць пачаў рана, у сярэдняй школе яго пісьменніцтву паспрыяў аднакласнік Петэр Курман.
У 1964 годзе выйшаў першы зборнік паэзіі, з таго часу кар’ера плённа развівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваны ў 1975 і 1976 гадах. У 1984 годзе ён вырашыў цалкам сябе прысвяціць дзіцячай літаратуры. Творы перакладзены на многія мовы.
Лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій. У 2000 годзе Міжнароднае журы прэміі Х. К. Андэрсена адзначыла яго заслугі асаблівым дыпломам.
Беларускія пераклады У 2012 годзе па-беларуску выйшла кніга Ульфа Старка «Дыктатар», у перакладзе Насты Лабады і Вольгі Рызмаковай, з малюнкамі Лінды Бондэстам.
Кнігу Ульфа Старка і Лінды Бондэстам «Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас» на беларускую пераклала Алеся Башарымава.
Спасылкі
Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стакгольме Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Сцэнарысты Швецыі